Навучальную праграму факультатыва «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для 6 і 7 класаў зацвердзіла Міністэрства адукацыі Беларусі. На ім прапануюць паглыблена вывучаць духоўна-маральную і культурную спадчыну хрысціянства.

У школах будуць вывучаць Мітрапаліта Філарэта і Аляксандра Неўскага. Што вядома пра новы факультатыў?
Школа. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: rynak.by

Праграма факультатыва разлічана на 35 гадзінаў - па 1 гадзіне ў тыдзень. Некаторыя з асноўных задач: стварыць перадумовы для духоўнага развіцця і самаразвіцця, выхоўваць у вучнях любоў да людзей і айчыны, а таксама здзяйсняць прафілактыку залежнасцей, негатыўных праяўленняў у паводзінах.

На прыкладзе каго будуць выхоўваць дзяцей

На факультатыве будуць вывучаць хрысціянскіх дзеячоў: беларускіх святых, такіх як праведная Іўліанія Альшанская і блажэнная Валянціна Мінская. А таксама Мітрапаліта Філарэта, якога ў праграме назвалі апосталам Беларусі.

Акрамя гэтага, будуць вывучаць праваслаўных святых Георгія Перамоганосца і святога Аляксандра Неўскага.

Хто яшчэ з беларусаў патрапіў у спіс для вывучэння

У тэме «Прыгажосць учынка. Гонар, мужнасць, гераізм. Святыя воіны. Героі Беларусі. Грамадзянскі доўг» да вывучэння прапануюць асобаў беларускіх лётчыкаў.

Гэта Уладзмір Корват, які загінуў у 1996 годзе падчас навучальна-трэніровачнага палёта, адводзячы самалёт ад вёскі Малае Гацішча. Таксама ў праграму патрапілі лётчыкі Мікіта Куканенка і Андрэй Нічыпорчык, якія загінулі ў 2021 годзе пад Баранавічамі - таксама падчас навучальна-трэніровачнага палёта.

Чытайце таксама:

На факультатывах у школе будуць вучыць страявому кроку, знішчэнню танкаў НАТА і супрацьдзеянню «каляровым рэвалюцыям»

От Рогволода к Лукашенко. Для беларуских школ утвердили программу предмета о знаменитых деятелях