Гандлёва-забаўляльны комплекс TRINITI з 15 жніўня запусціў бясплатны аўтобус. Ён будзе курсаваць з панядзелка па пятніцу ад TRINITI ў кірунку Фолюша і па коле вяртацца да стартавага прыпынку. Пра гэта Hrodna.life расказала маркетолаг цэнтра Алеся Матвеёнак.

Да TRINITI зараз можна даехаць дармова. Але толькі ўвечары
Гандлёва-забаўляльны цэнтр «TRINITI». Ілюстрацыйнае фота

Па якім маршруце будзе ездзіць аўтобус

Перавозку арганізаваў Гродзенскі аўтобусны парк. Аўтобус будзе адпраўляцца ад прыпынка TRINITI у 18:15, 19:15, 20:15, 21:15 і 22:15.

Ён будзе рухацца па маршруце: TRINITI — Белкард — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Паповіча — вул. Чайкінай — вул. Соламавай — Гроднажылбуд — ГАП-1 — вул. Маслакова — Хімвалакно — TRINITI.

Да TRINITI зараз можна даехаць дармова. Але толькі ўвечары
Мапа маршрута бясплатнага аўтобуса.

Пакуль бясплатны аўтобус пробны і адносіцца да катэгорыі «заказны». Адміністрацыя горада і гандлёва-забаўляльнага комплекса вывучаюць запатрабаванасць гэтага накірунку.

Таксама кіраўніцтва TRINITI сумесна з гарадскімі чыноўнікамі плануюць скарэктаваць маршрут тралейбуса № 6, каб можна было камфортна даязджаць да ГЗК з мікрараёна Каўбасіно.

Які бясплатны транспарт быў у Гродне раней

У 2009 годзе гіпермаркет «Алмі» на праспекце Касманаўтаў [сёння там гандлёвы цэнтр «Карона» — Hrodna.life] арганізаваў для пакупнікоў чатыры бясплатных маршруткі па выхадных. Яны ездзілі на Вішнявец, Белыя Росы, Фолюш і Фарты.

У 2016 годзе Гандлёвы цэнтр «OldCity» пусціў па горадзе аўтобус, які ў выхадныя дні з 12:00 па 20:00 вазіў бясплатна пасажыраў «OldCity».