У Гродне пенсіянерку асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за лайк у «Аднакласніках»

Пенсіянерку Таццяну Мацяеўскую суд Кастрычніцкага раёна Гродна асудзіў да двух гадоў «хатняй хіміі». Жанчыну прыцягнулі да адказнасці паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта). Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

«Аднакласнікі». Ілюстрацыйнае фота.

Прычынай стаў лайк, які пенсіянерка паставіла ў «Аднакласніках» пад карыкатурай на Лукашэнку 12 жніўня 2020 года і 21 кастрычніка 2021 года. Сваю віну жанчына не адмаўляла. Але бок абвінавачання настаяў на тым, што гэта «працяглае злачынства». Маўляў, пасля таго, як жанчына паставіла лайк, карыкатура з’явілася на яе старонцы. Але пракурор выключыў гэтую характарыстыку.

Што вядома пра Таццяну Мацяеўскую

Жанчыне 61 год, яна пенсіянерка, але працуе санітаркай у доме-інтэрнаце. Родам жанчына з Абхазіі. Паводле, «Вясны» пра жанчыну калегі адгукаюцца добра: як пра чалавека, так і супрацоўніка.

Чытайце таксама: «Папрасіла перадаць падзяку». Пра што піша з турмы пенсіянерка, якую падазраюць у тэрарызме

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024