Новости

Не атрымалі допуску, не быў прышпілены. СК распачаў дзве крымінальныя справы праз траўмы і смерць на «Гродна Азот»

Следчыя Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта распачалі дзве крымінальныя справы паводле артыкула аб парушэнні правілаў тэхнікі бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, а таксама смерць чалавека. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Першая справа звязана з атручваннем двух супрацоўнікаў падраднай арганізацыі «Будмантажхімахова» аміякам — Андрэя (1982 г. н.) і Сяргея (1983 г. н.) Марцінчыкаў. У паведамленні прэс-службы СК фігуруе толькі адзін з іх, які знаходзіцца ў рэанімацыі - Андрэй Марцінчык.

40-гадовы працаўнік будаўнічай арганізацыі пацярпеў днём 2 верасня пры выкананні рамонтных працаў у цэху ААТ «Гродна Азот». Паводле версіі следства, мужчына выконваў працы без атрымання неабходнага на іх правядзенне допуску.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч. 1 арт. 306 (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыі па ч.1 дадзенага артыкула прадугледжваюць штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю ці без яго.

Двум прамысловым альпіністам стала дрэнна пры аглядзе факельнай устаноўкі цэха аміяк-3, паведамляла раней выданне «Гродзенскі хімік». Туды яны пайшлі разам са сваім кіраўніком Сяргеем Камекам, галоўным інжынерам «Будмантажхімабароны». Да таго ён атрымаў вусныя заўвагі па якасці футэроўкі ад кіраўніцтва цэха аміяк-3. Яму прапанавалі агледзець агаловак факельнай ўстаноўкі і вырашыць пытанне аб выпраўленні дэфектаў па гарантыі. Паводле версіі прадпрыемства, працы пачалі без узгаднення з начальнікам цэха і афармлення дакументаў.

Не быў прышпілены ахоўным поясам

Другая крымінальная справа распачатая пасля няшчаснага выпадку ноччу 4 верасня. Па дадзеных следства, 48-гадовы працоўны «Гродна Азот», пры выкананні работ па дэфектаскапіі, упаў разам са спускавы кошыкам, у якім знаходзіўся, на дно калоны з вышыні каля 19 метраў. Ён атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы.

Следчыя ўстанавілі, што ў момант здарэння мужчына не быў прышпілены ахоўным поясам. Крымінальную справу распачалі паводле ч. 2 арт. 306 (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Частка 2 артыкула цягне абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024