Адных пазбавіць грамадзянства, другіх — пад амністыю. Што прапанавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

Пазбаўляць грамадзянства, абавязаць паведамляць пра атрыманне карты паляка, і забараніць уезд у краіну на 30 гадоў. Такія прапановы прагучалі на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях удасканальвання заканадаўства аб грамадзянстве і правядзенне амністыі 6 верасня 2022 года.

Нарада ў Лукашэнкі 6 верасня 2022 года. Крыніца: БелТА

Што прапаноўвалі падчас нарады

Сярод прапановаў па удасканальванні кодэкса былі ідэі, пазбаўляць грамадзянства тых беларусаў, якія з’ехалі за мяжу.

«У рамках падрыхтаванага законапраекта трэба яшчэ раз паглядзець на тых, хто, выехаўшы за мяжу, дзейнічае на шкоду дзяржаве і народу, здзяйсняючы злачынствы. Такія вядомыя, усе да адзінага. Мы іх ведаем. Ці вартыя гэтыя людзі заставацца грамадзянамі Беларусі, калі яны збеглі з роднай краіны і фактычна разарвалі з ёй сувязь?», — сказаў Лукашэнка.

Акрамя гэтага прагучала прапанова забараніць гэтым беларусам уезд у краіну на 30 гадоў. - «У далейшым у дачыненні да экстрэміста, які страціў грамадзянства Беларусі, прапануецца прымаць рашэнне аб забароне ўезду ў краіну на тэрмін да 30 гадоў», — сказаў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Таксама была прапанова ўвесці ўрачысты рытуал прыняцця ў грамадзянства Беларусі.

Што казалі пра карту паляка

Акрамя пазбаўлення грамадзянства, Лукашэнка прапанаваў разабрацца з тымі, хто мае карту паляка. Паводле яго словаў, «Нам трэба разабрацца: ці яны грамадзяне Беларусі, ці яны проста аблудныя, проста ўзялі гэтую карту нібыта выпадкова, ці ў іх іншая „арыентацыя“».

Таксама грамадзян Беларусі могуць абавязаць інфармаваць аб атрыманні іншага грамадзянства альбо дакументаў, якія даюць

Каго закране амністыя

Пад амністыю, якую плануюць прысвяціць так званаму Дню народнага адзінства 17 верасня, могуць патрапіць 8 тыс. чалавек. Яны павінны будуць напісаць прашэнне на імя Лукашэнкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024