Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Колькасць захварэлых на каранавірус пачала расці

У Гродне рэгіструюць рост вострых рэспіраторных інфекцый і каранавіруса. У медычных установах увялі масачны рэжым, а гараджанам раяць насіць маскі ў месцах масавага скаплення людзей, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».

Пачаўся рост захворванняў на каранавірус. Як падрыхтаваліся медыкі і што раяць гродзенцам
Медык падчас каранавіруса. Ілюстрацыйнае фота.

Рост захворванняў чакалі з канца лета. Пакуль рост колькасці хворых кантралююць, бо ў медыкаў выпрацаваны правілы працы ў рэжыме пандэміі. Але гродзенцам раяць карыстацца антысэптыкам для рук, насіць маскі і трымаць сацыяльную дыстанцыю.

У паліклініках ужо прытрымліваюцца прынцыпаў працы ў эпідэміялагічны сезон. Там падзялілі плыні пацыентаў, а таксама тэстуюць хворых на COVID-19 перад шпіталізацыяй.

У медыкаў ёсць план перааснашчэння

«На сённяшні дзень для лекавання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй у вобласці задзейнічана 229 ложкаў. Гэта 2,4% ад коечнага фонда вобласці. На сённяшнні дзень у нас ёсць план перааснашчэння. Гэта калі мы будзе бачыць, што неабходна павялічыць колькасць ложкаў, то гэта будзе незамядляльна зроблена. Так і робіцца зараз», — сказала кіраўнічка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда тэлеканалу «Гродно Плюс».

Зараз на штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца 1−2 чалавекі на працягу тыдня.

Кітайскай вакцынай прышчапіцца могуць не ўсе

Грамадзяне Беларусі могуць прышчапіцца бустэрнай вакцынай супраць COVID-19. Для гэтага медыкі выкарыстоўваюць вакцыны: Спутнік-лайт і Гам-КОВІД-Вак (кампанент-1 альбо кампанент-2), таксма дапускаюць выкарыстанне без чаргавання кампанентаў.

Зрабіць прышчэпку кітайскай вакцынай ад SINOPHARM могуць дзеці і падлеткі, а таксама цяжарныя жанчыны і жанчыны ў перыяд груднога кармлення. А таксама асобы якія маюць супрацьпаказанні да ўвядзення іншых вакцын.

У Гродзенскай вобласці поўным курсам вакцынацыі прышчапілі ўжо 12,1% дзяцей.

Чытайце таксама: Ковід вернецца ўвосень. Каранік распавёў каму патрэбна рэвакцынацыя