Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Рамонт абсталявання на Гродзенскай ГЭС

Планавы рамонт асноўнага абсталявання адбываецца на Гродзенскай гідраэлектрастанцыі. Там рамантуюць гідраагрэгаты. Іх рамонт адбываецца раз у 10 гадоў, паведаміла БелТА.

На Гродзенскай ГЭС рамантуюць абсталяванне. Такі рамон бывае раз у 10 гадоў
Гродзенская ГЭС. Крыніца: energo.grodno.by

Усяго на Гродзенскай ГЭС пяць гідраагрэгатаў. З улікам расходу вады працуюць толькі два. Яшчэ адзін армантуюць, а два ў рэзерве. У 2021 годзе адбыўся рамонт гідраагрэгата № 1. Зараз рамантуюць гідраагрэгат № 2, у 2023 годзе запланаваны рамонт агрэгатаў № 3, № 4 і № 5.

Што мадэрнізуюць

Падчас рамонту мадэрнізуюць элементы вала турбіны. Такі рамонт адбываецца раз у 10 гадоў. Мэта — забяспечыць эфектыўнасць і працаздольнасць абсталявання.

На Гродзенскай ГЭС рамантуюць абсталяванне. Такі рамон бывае раз у 10 гадоў
Гродзенская ГЭС. Крыніца: energo.grodno.by

У верасні Гродзенскай ГЭС споўнілася 10 гадоў

Гродзенскую ГЭС адкрылі ў верасні 2012 года. На яе будаўніцтва выдаткавалі прыкладна $ 118 млн. За 10 гадоў працы на ёй выпрацавана 800 млн кВт.г. У перспектыве станцыя павінна працаваць на працягу 100 гадаў.