Навіны

На Фолюшы пачалі будаваць першыя дамы новага мікрараёна. Цана за квадрат — амаль 700 долараў

Два шматпавярховых дома пачалі будаваць на месцы былой вайсковай часткі на Фолюшы. У першы дзень продажу будучых кватэр 12 верасня 2022 года, сабралася чарга на заключэне дамовы. Цана за адзін квадратны метр у новых кватэрах — 1750 рублёў, паведаміла «Гродзенская праўда».

Праект забудовы мікрараёна. Крыніца: grodnonews.by

Новыя дамы будуе «Гроднажылбуд». Адзін з іх разлічаны на 126 кватэр у пяці- і сяміпавярховым выкананні. Другі дом на 129 кватэр на сем і дзевяць паверхаў.

Што будуюць у новым раёне

Агульная плошча новага раёна будзе 34 га. Там размесцяцца 16 шматкватэрных дамоў на 2050 кватэр. Вышыня будынкаў будзе ад 3 да 16 паверхаў. 10 дамоў будуць буйнапанэльныя, а шэсць маналітна-каркасныя. Агульная плошча жылога фонду — звыш за 140 тыс. квадратных метраў.

Акрамя гэтага ў мікрараёне пабудуюць дзіцячы садок на 230 месцаў і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння. Будынкі былога вайсковага гарадка плануюць захаваць.

Чытайце таксама: Якім будзе новы жылы мікрараён на Фолюшы? Ідуць абмеркаванні праекта

Калі пачнуць будаваць іншыя дамы

Будаўніцтва падзялілі на чатыры чаргі. Падчас першай чаргі будуюць аб’екты інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Зараз адбываецца другая чарга — будаўніцтва першай групы жылых дамоў № 1−4. Верагодна, што ў 2022 годзе пачнуць яшчэ адну чаргу будаўніцтва — жылыя дамы № 7−11. Скончыць будаўніцтва новага мікрараёна плануюць у 2026 годзе.

Што прадугледзелі ў новым мікрараёне

У мікрараёне прадугледзелі двары без аўтамабіляў, бяспечныя для дзяцей. Паркоўкі вынеслі за межы зон для гульняў у дварах. Таксама там плануюць падтрымаць існуючыя зялёныя тэрыторыі і насаджэнні, абсталяваць паркавыя і прагулачныя зоны.

Чытайце таксама: Не будуць зносіць казармы, каб захаваць дрэвы. Як вырашылі забудоўваць Фолюш і калі пачнуць

Пачаць будаўніцтва планавалі яшчэ ў 2021 годзе

Пачаць будаўніцтва мікрараёна планавалі ў канцы 2021 года. Потым перанеслі на красавік-травень 2022 года. У выніку пачалі летам 2022 года. Забудоўшчык плануе максімальна захаваць дрэвы і змяніць канфігурацыю некаторых дамоў з улікам апытання жыхароў новых дамоў на вуліцы Лідскай. Напрыклад, каля зоны адпачынку ля Ласасянкі ўзвядуць тры дамы-«змейкі». Яны будуць вышынёй у 5−7 паверхаў і з больш сечанымі выгінамі, чым у «змейках» на Лідскай.

Чытайце таксама: Храм в спортзале и приют для котиков. Как сейчас выглядит бывший военный городок на Фолюше, который скоро исчезнет

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024