Пачалося грамадскае абмеркаванне праекта новага мікрараёна на Фолюшы ў раёне вуліц Соламавай і Хвойнай і ракі Ласасянкі. Жылыя дамы з’явяцца на месцы былой вайсковай часткі. Мікрараён разлічаны на 5350 жыхароў.

Плошча будучага мікрараёна — 85 га. Паводле плана, там пабудуюць жыллё агульнай плошчай у 142,3 тыс. кв. м. — усяго 2050 кватэр.

Будаваць будуць на тэрыторыі паміж шматкватэрнай жылой забудовай на поўначы і ўсходзе, камунальнай забудовай уздоўж вуліцы Суворава, рэчкай Ласасянка і дзейнай вайсковай часткай.

Якім будзе новы жылы мікрараён на Фолюшы? Ідуць абмеркаванні праекта

Для мікрараёна пабудуюць школу на 653 вучні (на візуалізацыі - ярка-чырвонага колеру), дзіцячы садок на 260 месцаў (на малюнках — жоўты), крамы і паліклініку, разлічаную на 145 пацыентаў за змену. Першыя паверхі жылых дамоў будуць аддадзены пад аб’екты абслугоўвання.

Якім будзе новы жылы мікрараён на Фолюшы? Ідуць абмеркаванні праекта

Уздоўж Ласасянка запланаваная зона для шпацыраў і дзіцячы пляж, некалькі дзіцячых пляцовак, стадыён і дзве пляцоўкі для выгулу сабак.

Каля перасячэння вуліцы Фолюш і Хвойнай пабудуюць шматузроўневы паркінг на 500 месцаў.

Якім будзе новы жылы мікрараён на Фолюшы? Ідуць абмеркаванні праекта

На тэрыторыі будучай забудовы знаходзяцца 84 аб’екты, якія належаць розным арганізацыям: ААТ «Чайка», Гродзенскаму цэнтру нерухомасці, «Ваенсэрвісу», УЖРЭП Кастрычніцкага раёна; адзін з карпусоў ГрДУ. Большасць з будынкаў знясуць, некаторыя рэканструююць пад аб’екты грамадскага прызначэння.

Якім будзе новы жылы мікрараён на Фолюшы? Ідуць абмеркаванні праекта
Якім будзе новы жылы мікрараён на Фолюшы? Ідуць абмеркаванні праекта

Праект распрацаваны ў адпаведнасці з генпланам Гродна.

Чытайце таксама: Прэзідэнт скарэктаваў генеральны план Гродна

З праектам дэталёвага планавання тэрыторыі ў раёне вуліц Соламавай, Хвойнай і ракі Ласасянка ў Гродне можна азнаёміцца ​​на першым паверсе ва Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва (плошча Тызенгауза, 3) да 19 чэрвеня і на сайце гарвыканкама.

Заўвагі і прапановы можна дасылаць да 29 чэрвеня ў Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна, [email protected] ці праз сервіс «Электронные обращения» на grodno.gov.by) або ва Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна, тэл. 72 02 71 — сакратар камісіі Барэйка Вольга Уладзіміраўна). Вынікі падвядуць на пасяджэнні камісіі Гродзенскага гарвыканкама 6 ліпеня 2020 года.

Чытайце таксама:
У Гродне прэзентавалі 3D праект мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Шталаг 324

Жылы квартал на Белуша пабудуюць. Абмеркаванні прайшлі - заўваг не паступіла