Будаваць царкву Уваскрасення Хрыстова пачалі на вуліцы Вольгі Соламавай. Участак, на якім адбываецца будаўніцтва, размешчаны побач з помнікам вязням лагера смерці «Шталаг 324», паведаміў «New Grodno».

На Фолюшы пачалі будаваць царкву. Зараз вернікі моляцца ў спортзалі
Праект будучай царквы. Крыніца: voskresenie.by

Зараз на пляцоўку завозяць будаўнічыя матэрыялы, а таксама ўсталёўваюць неабходныя для будоўлі аб’екты. Прыход храма аплаціў 85% праектнай дакументацыі.

«Узвядзенне храма ў гэтым месцы дасць магчымасць увекавечыць памяць усіх пацярпелых у гады Вялікай Айчыннай вайны і асвяціць подзвіг тых, хто ў жорсткіх баях абараніў права жыць на гэтай зямлі», — напісана на сайце прыхода.

Што яшчэ плануюць у новай царкве

У будучыні плануюць адкрыць нядзельную школу, сястрыцтва і моладзевае братэрства. Паводле сайта прыхода, «праца з дзецьмі і моладзю будзе граць найважнейшую ролю ў жыцці прыхода».

Дзе зараз адбываюцца службы

Зараз службы адбываюцца ў часовай царкве. Яна размешчана ў былой спортзалі вайсковай часткі на Фолюшы. Гэта памяшканне пераабсталявалі пад храм у 2020 годзе. Там адбываюцца богаслужэнні, літургіі, таінствы хрышчэння, вянчання і паграбення.

Чытайце таксама: Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне