Адзін з найбольш папулярных фантанаў Гродна, фантан па вул. Маставой каля Гродзенскага драмтэатра, збіраюцца абследаваць. Папярэдні спіс праблем нямалы: палова свяцільнікаў падсвятлення негерметычныя, пачала разбурацца гранітная чаша фантана, а сістэма ачысткі вады не працуе.

На абследаванне фантана хочуць выдаткаваць каля 8 тысяч рублёў з гарадскога бюджэту. Выканаўцаў работ шукала Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. З абследаваннем тэхнічнага стану фантана павінны справіцца за 5 каляндарных дзён.

Што здарылася з фантанам

У фантане збіліся налады кіравання аўтаматызаваным электраабсталяваннем, стала некарэктна працаваць праграма кіравання самім фантанам, састарэў кампутар. Праз гэта выйшлі з ладу 4 магнітныя пускальнікі, не працуе пераўтваральнік частаты і рухавік на пагружную помпу.

Свяцільнікі падсвятлення не падлягаюць рамонту: у іх парушаная герметычнасць і згнілі платы. З 124 свяцільнікаў страцілі герметычнасць і заліты вадой 50%. У чашы фантана ад вады часткова разбурылася гранітнае пакрыццё.

Гісторыя тэатральнага фантана

Усяго ў Гродне сем вулічных фантанаў, даступных ўсім: на плошчы Савецкай, каля драмтэатра, каля філармоніі, фантан «Сяброўства народаў» каля Беларускага інстытута правазнаўства, фантан на Паповіча каля кінатэатра «Кастрычнік» і два фантаны ў парку Жылібера. Іх абслугоўвае ГКПП «Гарсвятло», а ваду пастаўляе ГУКПП «Гроднаводаканал».

Каскадны фантан каля абласнога драматычнага тэатра з’явіўся у 1984 годзе адначасова з завяршэннем будаўніцтва тэатра. Фантан быў абліцаваны мармурам, з дэкаратыўным падсвятленнем. Абнаўлялі яго ў 2008 годзе падчас рамонту тэатра. Чашу для фантана вырабіў Гродзенскі каменаапрацоўчы завод. Там жа рабілі фантан на Савецкай плошчы і для парка Жылібера.

UPD 25 кастрычніка. У фантане па вул. Маставой прадыягнастуюць шчыт кіравання.

У яго:

  • Збіліся налады кіравання аўтаматызаваным электраабсталяваннем фантана,
  • Некарэктна працуе кампутарная праграма кіравання фантанам,
  • З-за збою кампутарнай праграмы няспраўныя магнітныя пускателі,
  • Не працуе пераўтваральнік частаты,
  • Не працуе рухавік на пагружной помпе,
  • Састарэў кампутар,
  • Не падлягаюць рамонту падсвятленне (парушаная герметычнасць і згнілі платы),
  • З 124 ліхтарыкаў падсвятлення 50% заліты вадой, з-за чаго падсвятленне не працуе.
  • У чашы фантана ад уздзеяння вады часткова разбурыўся гранітнае пакрыццё.
  • Не працуе сістэма ачысткі вады.

На гэта выдаткуюць 3 840 рублёў. Працы скончаць да 2 лістапада. Па выніках працы створаць дэфектны акт і рэкамендацыі.

Чытайце таксама: