Рэзкіх скокаў тарыфаў на ацяпленне ў гэтым годзе не прадбачыцца, паабяцаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель у эфіры АНТ. У чэрвені ўрад вырашыў не падымаць кошты на цеплавую энергію ўпершыню за доўгі час. Звычайна гэта робяць двойчы ў год, падзяліўся ён.

У 2023 годзе Міністэрства ЖКГ прагназуе ўздым тарыфаў на ўсе жыллёва-камунальныя паслугі двойчы: з 1 студзеня і 1 чэрвеня.

«Па існуючай практыцы рост тарыфаў залежыць толькі ад даходаў насельніцтва і не перавышае $ 5 у эквіваленце ў год, — падзяліўся чыноўнік. — Гэтага мы будзем прытрымлівацца. Ніякіх рэзкіх скокаў мы не чакаем, усё ў планавым парадку, усё пад кантролем».

Калі ж уключаць ацяпленне

Жыллёвы фонд і кацельнае абсталяванне цалкам гатовыя да запуску ацяплення, распавёў міністр ЖКГ. Рашэнне аб тым, ці ўключаць яго, прымаюць мясцовыя органы ўлады — раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты.

У Гродне ацяпленне ў дзіцячыя сады, бальніцы і паліклінікі пачалі даваць з 22 верасня. У паліклініках ацяпленне ўключаюць па меркаванні кіраўніка ўстановы.

Звычайна ацяпляльны сезон пачынаецца пры тэмпературы на вуліцы +10 з і ніжэй на працягу 5 дзён. У жылыя дамы ацяпленне даюць пры сярэднясутачнай тэмпературы ніжэй за +8 з больш за 5 сутак.

«Я думаю, у бліжэйшыя дні гэтыя рашэнні будуць прыняты і ў нашы дамы цяпло паступіць ужо ў поўным аб’ёме», — сказаў Андрэй Хмель.

Як аплачваюцца паслугі ЖКГ у Беларусі

Цяпер у Беларусі дзяржава субсідуе толькі ацяпленьне і падагрэў вады. Гэтыя паслугі субсідуюцца практычна на 80%, нагадаў міністр ЖКГ. Іншыя жыллёва-камунальныя паслугі аплачваюцца насельніцтвам у поўным аб’ёме.

Ацяпленне аплачваецца паводле поўных тарыфаў, калі ў кватэры ніхто не прапісаны, альбо калі ўласнік жылля знаходзіцца ў базе «дармаедаў» («не занятых у эканоміцы»). Таксама з сакавіка 2022 года па поўных тарыфах павінны плаціць людзі, якія выехалі за мяжу (акрамя краін ЕАЭС) больш чым на 30 дзён і члены іх сем’яў, «не занятыя ў эканоміцы». Выключэнне — выезд на лячэнне.

Чытайце таксама: Расход газа на отопление дома: почему площадь одинаковая, а потребляемых кубов в три раза больше?