Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Шкода экалогіі Украіны ад вайны ацэньваецца дзесяткамі мільярдаў долараў. Наступствы адбіваюцца на экалогіі і эканоміцы суседніх краін і глабальнай экасістэме. У 2022 годзе з мэтай вывучэння ўплыву расійскіх ваенных дзеянняў на экалогію была запушчана ініцыятыва UWEC. Экадом распавядае аб значнасці гэтай працы для беларускай і міжнароднай супольнасці.

Ініцыятыва UWEC — рабочая група па вывучэнні наступстваў вайны ва Украіне для навакольнага асяроддзя, у якую таксама ўваходзяць незалежныя беларускія эксперты. Група аб’ядноўвае эколагаў, журналістаў, экспертаў і актывістаў. Яна нацэлена на абмен праверанай інфармацыяй і сумесны пошук рашэнняў экалагічных праблем, якія ўзніклі падчас вайны.

Ацэнка шкоды экалогіі Украіны ад вайны складае дзесяткі мільярдаў долараў. Негатыўнае ўздзеянне вайны на навакольнае асяроддзе відавочна ў выпадку лясных пажараў, выкідаў ад бамбёжак нафтаперапрацоўчых заводаў і газаправодаў або разбурэнняў водаправодных і каналізацыйных ачышчальных збудаванняў.

Аднак наступствы вайны выходзяць далёка за межы баявых дзеянняў і наўпрост адбіваюцца на экалогіі і эканоміцы суседніх краін і глабальнай экасістэме. Прыклады ўключаюць парушэнне ланцужкоў паставак харчавання з Украіны, што зноў абвастрыла праблему голаду ў самых бедных краінах Глабальнага Поўдня (неалагізм, які выкарыстоўваецца Сусветным банкам для абазначэння краін, якія развіваюцца — Hrodna.life) або энергетычны крызіс у Еўропе, выкліканы адмовай еўрапейскіх краін купляць расійскі газ.

Што яшчэ адбылося?

 — Вайна ў цэлым запавольвае рух да глабальных мэтаў кліматычнай нейтральнасці. Сярод палітыкаў многіх краін узнікае спакуса адсунуць экалагічныя стандарты і клопат аб навакольным асяроддзі на другі план, спасылаючыся на складаныя часы.

— Вайна таксама прывяла да змякчэння або ігнаравання экалагічных патрабаванняў у Украіне, Расіі і многіх іншых краінах.

 — Палітыкі і карпаратыўныя лабісты часта прапануюць ахвяраваць абаронай навакольнага асяроддзя на карысць умацавання нацыянальнай абароны і захавання эканомікі. У выніку расце занепакоенасць з нагоды падрыву глабальнай кліматычнай палітыкі.

Лёс жывёл і ўплыў вайны на мора

Праца арганізацыі сканцэнтравана на такіх тэмах, як прамое ўздзеянне вайны на навакольнае асяроддзе, трансгранічны ўплыў, харчовая бяспека і экалагічная палітыка, ядзерная бяспека. Доступ да інфармацыі на акупаваных тэрыторыях і ў зонах актыўных баявых дзеянняў абцяжараны, адзначаюць эколагі.

На сайце UWEC можна знайсці матэрыялы аб лёсе жывёл у ваенны час, даследаванне аб уплыве вайны на марскія акваторыі, тактыцы «зялёнага» пасляваеннага аднаўлення Украіны, а таксама шматлікія інтэрв'ю з украінскімі і міжнароднымі экспертамі і экаактывістамі.

Як дапамагаюць беларусы?

Беларусь ва ініцыятыве прадстаўляе экспертка Ірына Сухій з экалагічнай арганізацыі «Экадом» і таварыства «Зялёная сетка».

 — Наша праца складаецца з трох крокаў: маніторынг сітуацыі і збор звестак, іх праверка і правядзенне незалежнай экспэртызы і распаўсюджванне праверанай інфармацыі аб наступствах вайны, — тлумачыць Ірына. — Камандзе UWEC важна не дапусціць змякчэння законаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя ў ваенны час, так як доўгатэрміновыя наступствы гэтага будуць трагічныя. Мы таксама клапоцімся аб тым, каб пасля вайны Украіна аднаўлялася па «зялёным» стандартам устойлівага развіцця.