«Для фармавання ідэалагічна ўстойлівай асобы». Што рэгулюе новы закон аб ліцэнзіях для школ, садкоў і чыгункі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб ліцэнзаванні». Ён прадугледжвае неабходнасць атрымання ліцэнзій усімі школамі і дзіцячымі садкамі, а таксама для дзейнасці, звязанай з чыгуначнымі перавозкамі. Замацоўваецца пераход на электроннае ліцэнзаванне праз стварэнне адзінага лічбавага рэестра ліцэнзій.

Нормы аб атрыманні ліцэнзіі дзяржаўнымі і прыватнымі дзіцячымі садамі і школамі ўступяць у сілу адразу пасля афіцыйнага апублікавання Закона, астатнія палажэнні - з 1 студзеня 2023 года.

Новы закон захоўвае асноўныя падыходы да ліцэнзавання, замацаваныя ва ўказе Лукашэнкі ад 1 верасня 2010 года № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», паведамляе яго прэс-служба.

Што рэгулюе новы закон

Закон рэгулюе ўсю сферу ліцэнзавання. Ён вызначае:

  • ліцэнзуемыя віды дзейнасці,
  • органы, якія выдаюць ліцэнзіі,
  • патрабаванні, што прад’яўляюцца да шукальнікаў ліцэнзій і ліцэнзіятаў,
  • парадак атрымання ліцэнзіі,
  • парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, якія з’яўляюцца падставай для спынення ліцэнзіі.

Дадаткова Закон прадугледжвае ліцэнзаванне дзейнасці ў галіне чыгуначнага транспарту для рэалізацыі абавязацельстваў Беларусі ў рамках ЕАЭС.

Кантроль школаў для фармавання ідэалогіі

«Адукацыйная дзейнасць патрабуе павышанага кантролю з боку дзяржавы, бо звязаная з фармаваннем здаровай, ідэалагічна устойлівай і рознабакова развітай асобы, — сказана ў паведамленні прэс-службы. — Ліцэнзаванне гэтай дзейнасці стане гарантам законнасці і якасці аказваемых паслуг, што дасць магчымасць ацаніць арганізацыю адукацыйнага працэсу і не дапусціць з’яўлення ў сферы адукацыі суб’ектаў гаспадарання, якія маюць выключна камерцыйныя мэты на шкоду дзяржаве і асобы».

Тэрміны звароту па ліцэнзіі будзе вызначаць Міністэрства адукацыі ў адпаведнасці з зацвярджаюцца ім графікам. Ліцэнзаваннем будуць займацца гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённыя выканаўчыя камітэты.

«Прыняцце Закона дасць магчымасць знізіць адміністрацыйную нагрузку на суб’екты гаспадарання, забяспечыць неабходнасць атрымання ліцэнзіі толькі для ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, патэнцыйна спалучанай з пагрозамі прычынення шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, правам і законным інтарэсам грамадзян», — удакладняе прэс-служба.

Да гэтых змяненняў усе беларускія школы, і дзяржаўныя, і прыватныя, павінны былі праходзіць атэстацыю і атрымліваць сертыфікат гатоўнасці.

Адзіную прыватную школу ў Гродне закрылі

З 3 кастрычніка ў Гродне прыпынілі дзейнасць адзінай у горадзе прыватнай школы «Тэрыторыя поспеху». «Спадзяюся, што разбяруцца з сітуацыяй і дазволяць працаваць школам, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць з улікам патрабаванняў заканадаўства РБ, што прад’яўляюцца да ажыццяўлення адукацыйнага працэсу», — сказала дырэктарка школы Таццяна Доўгун.

«Тэрыторыя поспеху» працуе ў Гродне з 2021 года. Там было 50 вучняў, у класах да 10 чалавек. Школа размяшчалася на вуліцы Лермантава ў гістарычным будынку былой дапаможнай школы, адкрытым пасля рэканструкцыі. Туды ўстанова пераехала з Азёрскай шашы пасля пашырэння.

Зачыстка ў сферы прыватнай адукацыі

Раней стала вядома, што ў Мінску прыпыняюць працу многіх прыватных школ. На 16 верасня змаглі атрымаць сертыфікат гатоўнасці толькі 14 школ з 35. На 4 кастрычніка мелі права на навучанне толькі шэсць прыватных школ і садоў, а 12 кастрычніка стала вядома аб пазовах на прыпыненне працы чатырох прыватных школаў па заявах органаў кантролю.

Праверкі пачаліся пасля здарэння ў адной з прыватных школ: вучань стрэліў з пнеўматыкі ў твар сваёй аднакласніцы. На дырэктара школы завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). Аднаго з настаўнікаў затрымалі нібыта за каментар у адрас сілавікоў і ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Аляксандр Лукашэнка тады заявіў, што «трэба зачысціць ўсе да немагчымасці ў сістэме адукацыі».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024