Аб’екты грамадскага прызначэння плануюць пабудаваць у мікрараёнах Баранавічы і ў Паўднёвы. Участкі пад будаўніцтва выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана: 29 і 42 тыс. рублёў, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Які ўчастак прадаюць у Баранавічах

На продаж выставілі ўчастак у мікрараёне «Баранавічы-1». Ён размяшчаецца на вуліцы Ваўжэцкага, насупраць аўтобуснага прыпынка «Баранавічы», надалёка ад царквы ў гонар Аўгустоўскай іконы Маці Божай.

Пачатковая цана за ўчастак плошчай 0,325 га — амаль 29 тыс. рублёў. Участак прапануюць у арэнду на 50 гадоў. Новы ўладальнік павінен пабудаваць там будынак грамадскага прызначэння. Гэта можа быць гандлёвы цэнтр альбо офісы.

Які ўчастак прадаюць ў Паўднёвым

Участак плошчай 0,4405 га размяшчаецца насупраць касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі на вул. Цэнтральнай, каля перасячэння з вул. Александровіча. Як і ўчастак у Баранавічах, зямлю прапануюць у арэнду на 50 гадоў. Пачатковая цана аб’екта — амаль 42 тыс. рублёў. Там таксама павінен з’явіцца будынак грамадскага прызначэння.

Новыя гандлёвыя цэнтры могуць пабудаваць у Баранавічах і Паўднёвым
Участак які прадаюць у Паўднёвым. Крыніца: gcn.by

Калі адбудзецца аўкцыён

Аўкцыён адбудзецца 22 лістапада 2022 года ў 12:00. Яго правядуць у актавай зале Гродзенскага гарвыканкама на плошчы Леніна 2/1.

Чытайце таксама: Новы раён на Таўлая пачне забудоўваць мінская прыватная фірма. Яна ўжо мае два праекты ў Гродне