Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Атрымаць нацыянальную візу, знаходзячыся на тэрыторыі Польшчы, стала магчыма з 22 верасня. Пры гэтым ад першых дзён беларусы, якія звяртаюцца па гуманітарную візу, зазнаюць значныя цяжкасці, піша «Позірк» са спасылкай на Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве.

Заявы на атрыманне нацыянальных, у тым ліку гуманітарных, віз непасрэдна на тэрыторыі краіны прымаюць у візавых цэнтрах міжнароднай кампаніі VFS Global у Варшаве, Познані і Любліне.

З першых дзён беларускія грамадзяне масава атрымліваюць адмову ў прыёме дакументаў, адзначыла дырэктар дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская. Пры тым візавы цэнтр аказвае толькі пасярэдніцкія паслугі. Рашэнне аб выдачы візы павінна прымацца на ўзроўні Міністэрства замежных спраў Польшы.

Адмовы выносяцца ў вуснай форме і не дакументуюцца. Гэта пазбаўляе заяўнікаў магчымасці абскардзіць рашэнні. Сярод прычын адмоў - «недастатковая колькасць пустых старонак у пашпарце», няправільная трактоўка палажэнняў, якія аўтаматычна падаўжаюць нацыянальная дакументы, або «нечытэльныя звесткі ў пашпарце», удакладняе «Мост».

Акрамя таго, падчас маніторынгу працы візавага цэнтра ў Варшаве адзначылі няведанне яго супрацоўнікамі польскай мовы, дадала Дабравольская. Грамадзянам Беларусі прапаноўвалі абслугоўванне і афармленне дакументаў на ўкраінскай мове.

На якіх умовах можна прасіць гуманітарную візу ў Польшчы

Грамадзянін Беларусі можа прэтэндаваць на атрыманне гуманітарнай візы на тэрыторыі Польшчы, калі:

  • у дзень падачы заявы легальна знаходзіцца ў Польшчы на падставе дзеючай гуманітарнай візы, а таксама сведчыць, што не можа вярнуцца ў краіну паходжання па меркаваннях бяспекі або праз рэпрэсіі і пераслед, якія яму пагражаюць;
  • або задэкларуе, што прыбыў на тэрыторыю Польшчы пасля 24 лютага 2022 г. з тэрыторыі
    Украіны ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі на яе тэрыторыі; непасрэдна да 24 лютага 2022 г. знаходзіўся ва Украіне легальна; не можа вярнуцца ў краіну паходжання па меркаваннях бяспекі або праз пагрозу пераследу.

Агулам Польшча планавала выдаць каля 155 000 такіх віз. На падставе іх потым можна падаваць заяву на часовае пражыванне ў Польшчы тэрмінам на 3 гады.

Таксама грамадзяне Беларусі і Украіны могуць падаваць заявы міністру замежных спраў на выдачу нацыянальнай візы з мэтай працы ў якасці кіроўцы ў міжнародных перавозках грузаў ці людзей, альбо для працы ў некамерцыйных міжнародных аўтамабільных перавозках. Умовай з’яўляецца легальнае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы ў дзень падачы заявы.

Чытайце таксама: Какие возможности дает гуманитарная виза в Польшу и как ее получить