Беларусь выйшла з пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, навуковых ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва. Рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў № 728 ад 25 кастрычніка.

«Спыніць пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у сферы мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года», — сказана ў пастанове, апублікаванай 27 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале.

постановление Совмина №728
Скрыншот дакумента

Дакумент уступіў у законную сілу з дня яго прыняцця. Міністэрства замежных спраў накіруе паведамленне аб спыненні дзеяння пагаднення польскім баку.

Чытайце таксама: