Дырэктар начнога клуба «Колизей» Павел Богдан затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Відэа з ім з’явілася ў праўладным канале 28 кастрычніка.

Па словах мужчыны, яго затрымалі супрацоўнікі па барацьбе з карупцыяй.

Директор клуба Колизей. Скриншот Hrodna.life
Дырэктар клуба «Колизей». Скрыншот Hrodna.life

Пры затрыманні яго проста ў трусах вывелі з кватэры і паклалі тварам у падлогу.

Начны клуб «Колизей» праводзіць шоў-праграмы, у тым ліку — эратычныя, танцавальныя пастаноўкі вядомых шоў-балетаў, тэматычныя вечарынкі. Гэта адзін з самых старых клубаў у Гродне — яму больш за 20 гадоў. Інтэр'ер клуба стылізаваны пад архітэктуру рымскага Калізея.