Студэнты і выкладчыкі гістарычных спецыяльнасцей Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы дапамагаюць пракуратуры збіраць інфармацыю аб генацыдзе беларускага народа, паведаміла БелТА.

пахаванні АК могілкі сурканты
Могілкі вайскоўцаў Арміі Краёваў у Суркантах. Якія зруйнавалі ў 2022 годзе.

Асаблівасць Гродзеншчыны — Армія Краёва

Ва ўніверсітэце з 2020 года працуе студэнцкая лабараторыя «Памяць Вялікай Айчыннай вайны». Для пракуратуры Гродзенскай вобласці студэнты і выкладчыкі апрацоўваюць інфармацыю аб людзях, якія праходзяць па шэрагу спраў сведкамі, ахвярамі і абвінавачанымі.

Загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ Андрэй Гецэвіч заўважае, што на Гродзеншчыне ў гады Другой сусветнай дзейнічала Армія Краёва. Паводле яго словаў, у ГрДУ ёсць спецыялісты па гэтай тэме, таму пракуратура супрацоўнічае з універсітэтам.

Пад чыім кіраўніцтвам працуюць студэнты

«Галоўнае, што са студэнтамі працуюць спецыялісты, якія самі пагружаныя ў гэтую тэму. Доктар гістарычных навук Эдмунд Станіслававіч Ярмусік — чалавек, які дэталёва ўсе гэтыя пытанні вывучае, і пад яго кіраўніцтвам праводзіцца і пошукавая, і даследчая праца. Так, можа быць, хацелася б больш, і з часам так яно і будзе, але пачатак пакладзены», — сказаў Андрэй Гецэвіч.

Ярмусік называў студэнтаў «гаўнюкамі» і «ідыётамі бязмозглымі

У сакавіку 2022 года Эдмунд Ярмусік называў студэнтаў ГрДУ «іділаўцамі даўбанутымі», «ідыётамі бязмозглымі» і «гаўнюкамі». Гэта адбылося пасля таго, як яны зрабілі рассылку на пошты выкладчыкаў з заклікамі прадэманстраваць сваю пазіцыю датычна вайны Расіі супраць Украіны.