Студэнты і выкладчыкі гістарычных спецыяльнасцей Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы дапамагаюць пракуратуры збіраць інфармацыю аб генацыдзе беларускага народа, паведаміла БелТА.
Ва ўніверсітэце з 2020 года працуе студэнцкая лабараторыя «Памяць Вялікай Айчыннай вайны». Для пракуратуры Гродзенскай вобласці студэнты і выкладчыкі апрацоўваюць інфармацыю аб людзях, якія праходзяць па шэрагу спраў сведкамі, ахвярамі і абвінавачанымі.
Загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ Андрэй Гецэвіч заўважае, што на Гродзеншчыне ў гады Другой сусветнай дзейнічала Армія Краёва. Паводле яго словаў, у ГрДУ ёсць спецыялісты па гэтай тэме, таму пракуратура супрацоўнічае з універсітэтам.
«Галоўнае, што са студэнтамі працуюць спецыялісты, якія самі пагружаныя ў гэтую тэму. Доктар гістарычных навук Эдмунд Станіслававіч Ярмусік — чалавек, які дэталёва ўсе гэтыя пытанні вывучае, і пад яго кіраўніцтвам праводзіцца і пошукавая, і даследчая праца. Так, можа быць, хацелася б больш, і з часам так яно і будзе, але пачатак пакладзены», — сказаў Андрэй Гецэвіч.
У сакавіку 2022 года Эдмунд Ярмусік называў студэнтаў ГрДУ «іділаўцамі даўбанутымі», «ідыётамі бязмозглымі» і «гаўнюкамі». Гэта адбылося пасля таго, як яны зрабілі рассылку на пошты выкладчыкаў з заклікамі прадэманстраваць сваю пазіцыю датычна вайны Расіі супраць Украіны.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…