Пра гэта распавяла ў Instagram Надзея Віціна, жонка «галоўнага фокусніка Гродна» і арганізатара фестывалю Мікалая Нардзі. Пра прычыны адмены яна не паведаміла.

Magic Show — міжнародны фестываль фокуснікаў, які штогод праводзілі ў Гродне. На ім збіраліся найлепшыя ілюзіяністы з розных краін свету, пачаткоўцы і дасведчаныя артысты арыгінальнага жанру. У конкурснай праграме былі нумары мікрамагіі, сцэнічнай і ментальнай магіі, камічная магія. Таксама праходзілі майстар-класы, семінары і лекцыі для штукароў.

Міжнароднага фестывалю фокуснікаў Magic Show сёлета не будзе
Фестываль фокуснікаў у 2017 годзе. Фота: Hrodna.life

У мінулыя гады ў шоў прымалі удзел фокуснікі з Беларусі, Расіі, Літвы, Арменіі, Польшчы, Эстоніі і іншых краін. Мерапрыемства бывала і двухдзённым, магло адбывацца па два гала-канцэрты на дзень.

У гэтым годзе шоў павінна было прайсці ў Гродне ў дзявяты раз.