Навіны

У Гродне — новая фотазона. Як гараджане сустрэлі пантонны мост

Хоць афіцыйнае адкрыццё пантоннага моста праз Нёман прайшло ў пятніцу, паўнавартасна ён «запрацуе» 8 лістапада. З гэтага дня пешы праход па Новым мосце закрыюць на 1,5−2 месяцы. Пантонная пераправа ўжо стала месцам для фотасесій гродзенцаў.

Ходнік на Новым мосце яшчэ адкрыты для пешаходаў, але з двух бакоў ракі да пераправы і назад спускаюцца і падымаюцца людзі.

Тлумачыць гараджанам, што пантонны мост яшчэ закрыты, паставілі салдат тэрміновай службы. Устаноўленыя і загароды. Фота: Hrodna.life

Час ад часу з моста ў раку падаюць камяні - будаўнічае смецце з тэхналагічных адтулін, якія свідруюць у збудаваннях. Праход пад тую частку моста, дзе актыўна ідуць працы, закрыты. Па іншы бок пераправы каля трубы ачышчальных збудаванняў спакойна сядзяць рыбакі.

Афіцыйна пераправа ўжо гатовая для людзей. Яшчэ перад выхаднымі, 4 лістапада, яе асабіста агледзеў міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён першым пераправіўся па пантонах на іншы бераг разам з кіраўніцтвам рэгіёна, паведаміў канал аблвыканкама «Пул 4 регион».

Пакуль Новы мост будзе цалкам перакрыты, маставыя перакрыцці узмоцняць, падняўшы пралётныя збудаванні на 50 см. Працы па ўзмацненні перакрыццяў зоймуць каля 1,5−2 месяца, ці крыху больш, але тэрміны рамонту ад гэтага значна скароцяцца, распавёў тады старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Рамонт Новага моста ідзе з 23 верасня. Фота: Hrodna.life

Апошні раз пантонным мостам гродзенцы карысталіся ў 2007−2008 гадах, пры рэканструкцыі Старога моста.

Новы мост перажывае капітальны рамонт упершыню са свайго адкрыцця ў 1971 годзе. Запланаваныя працы дазволяць эксплуатаваць мост яшчэ 25 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024