Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Вялікую тэрыторыю ад вуліцы Астроўскага да заапарка будзе забудоўваць «Гроднажылбуд». Ён выкупіў участак плошчай 6,6 га на аўкцыёне 8 лістапада. У гродзенскага забудоўшчыка быў толькі адзін канкурэнт, паведаміў «Вячэрні Гродна».

Вялізны ўчастак ля цэнтра Гродна прадалі з аўкцыёна: хто яго купіў і што там пабудуе
Тэрыторыя пад забудову. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Колькі заплацілі за зямлю

У аўкцыёне ўдзельнічалі прадстаўнікі гродзенскай будаўнічая кампаніі «Гроднажылбуд» і брэсцкай «Палессежылбуд». За арэнду ўчастка на 10 гадоў гродзенская кампанія заплаціць 271,3 тыс. рублёў. Пачатковая цана складала 208,7 тыс. рублёў. Таксама інвестар павінен аплаціць выдаткі за знос існуючых пабудоваў. Прыкладная сумма выдаткаў - 2,8 млн рублёў.

Што там пабудуюць

На ўчастку з’явіцца раён шматпавярховікаў вышынёй ад пяці да дзесяці паверхаў. Акрамя гэтага на тэрыторыі можна пабудаваць аб’екты абслугоўвання насельніцтва, напрыклад, гандлёвыя цэнтры. Жылыя дамы, якія зараз знаходзяцца на гэтай тэрыторыі, зносіць не будуць.Таксама забудоўшчык павінен будзе пабудаваць дзіцячы садок. Дапушчальна, каб ён быў убудавана-прыбудаваны ў жылы дом.

Акрамя гэтага забудоўшчыку варта прадугледзець пляцоўкі для гаспадарчых мэтаў, адпачынку дарослых і дзяцей, а таксама месцы для заняцца спортам. Па магчымасці варта максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.

Чытайце таксама: Стала вядома, як будзе выглядаць новы гандлёвы цэнтр у Грандзічах