Навіны

У Гродне з’явяцца звышхуткія зарадкі для электракараў: аўто зарадзіцца хутчэй, чым паспееш кавы папіць

Два суперхуткія зарадныя комплексы для электракараў адрыюць у Гродне ў 2023 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік упраўлення перспектыўных энэргетычных тэхналогій цэнтральнага апарата кампаніі «Беларуснафта» Аляксей Нікіценка.

Праект хуткасанай электразапаўкі. Крыніца: neft.by

Папоўніць узровень зарада аўтамабіля, якога хопіць на 300 км, можна будзе за 10 хвілін.

На зарадным комплексе змогуць зараджацца адначасова электробус і восем аўтамабіляў. Моц зарада будзе дзяліцца аўтаматычна з прыярытэтам для электробуса.

«Асноўныя перавагі комплекса — зарадка электрабусаў адначасова з электрамабілямі на высокай хуткасці, сістэма назапашвання энэргіі, крама безаператарнага гандлю», — сказаў Нікіценка.

Дзе яшчэ ў Беларусі адкрыюць такія комплексы

Падобныя комплексы з’явяцца не толькі ў Гродне. Агулам у Беларусі адкрыюць дзевяць падобных станцый: яшчэ чатыры ў Мінску (адну з іх да канца 2022 года) і тры на трасе М1.

Да канца 2022 года ў Беларусі «Беларуснафта» плануе адкрыць каля 30 электразаправачных станцый. На 2023 год спраектавалі яшчэ 60 станцый хуткай зарадкі магутнасцю 50 кВт. Станам на лістапад 2022 года ў Беларусі больш за 600 электрычных заправачных станцый.

Да 2030 года Беларусь павінна скараціць выкіды парніковых газаў

Да 2030 года Беларусь абавязалася скараціць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш, чым на 28% ад узроўня 1990 года. Транспарт у складзе выкідаў парніковых газаў займае чацвёртае месца пасля энэргетыкі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024