Памяшканне былой фірмовай крамы Mark Formelle на вул. Савецкай, 5−20 зойме праект гродзенскага бізнэсоўца. Ён займаецца «продажам б/в адзення прэміум-сегмента сусветных брэндаў» — прасцей кажучы, таварамі сэканд-хэнд, паведамляе «Вечерний Гродно».

Бізнесмен стаў пераможцам аўкцыёну, які правёў Гродзенскі гарвыканкам 22 лістапада. З ім заключаць дагавор на тры гады. Кропка адкрыецца пасля Новага года. Плошча памяшкання складае 457 кв.метраў.

Пачатковая сума складала амаль 1160 рублёў. На таргі зарэгістравалася два ўдзельнікі. Фінальны цэннік склаў 1500 рублёў.

Крама Mark Formelle пераехала на першы паверх ГД «Нёман», дзе заняла плошчы Colin’s.