Спецыялісты працуюць над унутраным убраннем новых памяшканняў Старога замка. Гэта капліца, каралеўская лазня, вялікая алебастравая зала і жытло каралеўскага сакратара. Інтэр'еры аднаўляюцца ў стылі 16 стагоддзя і пакажуць, як людзі жылі ў той перыяд, паведамляе ТРК «Гродна». Падчас работ у замкавай капліцы выпадкова знайшлі фрэскавы роспіс.
Па плану, чатыры залі падрыхтуюць да экспазіцыйнага віду да канца года. Працуюць над гэтым спецыялісты «Белрэстаўрацыі». Падчас работ у замкавай капліцы знайшлі фрэскавы роспіс 16 ст. Ён быў схаваны ў аконным праёме пад некалькімі слаямі тынкоўкі. Яе выпадкова знайшлі, калі здымалі тынкоўку 20 ст. Зараз з ім працюць рэстаўратары.
![Падчас рэканструкцыі Старога замку выпадкова знайшлі фрэску 16 стагоддзя. Скрыншот: ТРК Гродна](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/11/Padchas-rjekanstrukcyi-Staroga-zamku-vypadkova-znajshli-frjesku-16-stagoddzja.-Skrynshot-TRK-Grodna-1-800x443.jpg)
— Спецыялісты «Белрэстаўрацыі» старанна знялі новую і старую тынкоўку, расчысцілі яе, умацавалі і ўсталявалі на месца, — расказаў дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музею Юрый Кітурка.
Работы ў Старым замку вядуцца з 2017 года. Завяршаецца першы этап, у рамках якога былі абноўленыя чатыры памяшкання — у іх з’явіліся тэматычныя экспазіцыі. Цікавасць да іх быў настолькі вялікім, што даводзілася нават прыпыняць продаж квіткоў. Зараз да агляду даступна больш за тысячу экспанатаў, але ў бліжэйшы час іх стане больш. На працы выдаткавалі каля 28 млн рублёў.
![Падчас рэканструкцыі Старога замку выпадкова знайшлі фрэску 16 стагоддзя. Скрыншот: ТРК Гродна](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/11/Padchas-rjekanstrukcyi-Staroga-zamku-vypadkova-znajshli-frjesku-16-stagoddzja.-Skrynshot-TRK-Grodna-2-800x441.jpg)
Чытайце таксама:
- Што вы ведаеце пра Стары замак у Гродне?
- Манекены, археология, интерактив. Смотрите, как выглядит Старый замок внутри перед открытием
- Старый замок в Гродно — на первом месте. МТС определил самые популярные туристические объекты Беларуси прошедшего лета
- С — Стары Замак. 5 фактаў пра замак, які не раз змяняў свой выгляд
- Не Санці Гучы. Стары замак у Гродне насамрэч спраектаваў немец?