Без верхняга слоя асфальту, але з асвятленнем: дарогу ад Азёрскай шашы да Забалаці адкрыюць зусім хутка

Транзітны рух для легкавых аўто на адрэзку кальцавой ад Азёрскай шашы да Забалаці плануюць адкрыць 15 снежня. На аздобныя працы, умацаванне ўзбочын і пракладку водапрапускных трубаў адводзяць 9 дзён. Разметку нанясуць не раней за вясну.

Працягласць новага ўчастка — 2,8 км. Пакуль дарога будзе даступная толькі для легкавога транспарту, рух грузавога абмяжуюць. Таксама будзе абмеркаваны хуткасны рэжым, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

Ужо скончылі кладку двух слаёў асфальтабетоннага пакрыцця. Таксама гатовыя адхоны, дарожныя знакі, наладжана асвятленне.

Верхні слой пакрыцця будуць укладваць ужо ў 2023 годзе, паколькі цяпер умовы надвор’я не дазваляюць завяршыць гэтыя працы, распавёў галоўны інжынер КУП «Гроднааблдарбуд» Сяргей Слінко. Пасля гэтага нанясуць гарызантальную разметку і ўсталююць сігнальныя слупкі. Працы плануюць працягнуць у красавіку-траўні наступнага года.

У месцы злучэння вуліцы Падкрыжацкай і новай кальцавой арганізавалі Т-падобнае скрыжаванне са святлафорам. На ім будзе дазволены толькі правы паварот. З кальцавой дарогі можна будзе павярнуць на Падкрыжацкую.

На будаўніцтва гэтага ўчастка сышло чатыры месяцы. Дарога прайшла праз балота, спатрэбілася вытарфоўка. Працоўным давялося вывезці і замяніць амаль 300 тысяч тон грунту, або 60 тысяч кв. м. Кошт будаўніцтва — 36 мільёнаў рублёў, распавёў раней кіраўнік філіяла «Гроднадарожнік» Уладзімір Кароль.

Чытайце таксама: Битум подорожал почти в 3 раза, а бюджет на ремонты выделяют тот же. В «Гроднодорожнике» рассказали, на сколько км дорог хватит денег в 2023 году

Да будаўніцтва наступнага адрэзка новай кальцавой ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы збіраюцца прыступіць у лютым-сакавіку 2023 года. Цяпер рыхтуюць праект дарогі. Гэты адрэзак замкне «Вялікае аб’язное кальцо» вакол Гродна.

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024