На ўтрыманне, тэхнічнае абслугоўванне і абследаванне гродзенскай сістэмы ліўнёўкі і водаадводных збудаванняў выдаткуюць 130 тысяч рублёў. Рэгулярныя працы праводзяць на 475 км ліўнёвай каналізацыі і 17 950 дожджапрымальных і назіральных калодзежах.
Грошы пойдуць на бягучае ўтрыманне, тэхнічнае абслугоўванне і абследаванне калектараў і сетак ліўневай каналізацыі, ачышчальных збудаванняў, каналізацыйных помпавых станцый ліўневай каналізацыі, адкрытых водаадводных прылад, сажалак, рэгулятараў (адстойнікаў) і дарожных збудаванняў у межах гэтых аб’ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Гродна. Тэрмін пастаўкі ў дзяржзакупцы пазначаны да канца снежня. На які менавіта перыяд для пералічаных працаў разлічана гэтая сума, з дакументаў не зразумела, адзначае канал Urban Hrodna.
Як даглядаюць за ліўнёўкай і водаадводнымі збудаваннямі
- Дожджапрымальныя і назіральныя калодзежы чысцяць ад наносаў і прамыслова-бытавога смецця штодня. Закрываюць іх па меры выяўлення.
- Вонкавы агляд сеткі ліўнёвай каналізацыі робяць штодня ў адпаведнасці з графікам работ.
- Ачыстку латкоў дожджапрмальных адкрытых уручную робяць 1 раз на месяц.
- Чысцяць водаадводныя канавы і латкі.
- Робяць гідрадынамічнае прамыванне сеткі дажджавой каналізацыі каналапрамывачной машынай КО-502 па меры неабходнасці.
- Поймы рэк Юрысдыка (7 440 кв.м), Гараднічанка (18 600 кв.м) і ручая Падпярэселка (12 400 кв.м) чысцяць ад буйнога смецця 1 раз на месяц.
- Апаражнняюць сетку, чысцяць пескалоўкі АС ад глеістых адкладаў 1 раз на месяц.
- Па меры выяўлення затапленняў адпампоўваюць ваду мотапомпай.
- У зімовы час чысцяць краты дожджапрымальных калодзежаў ад лёду і снегу ў залежнасці ад умоваў надвор’я.
Чытайце таксама: Сем мастоў у Гродне пафарбуюць і абароняць ад карозіі. Іх чакае бягучы рамонт