Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

За сітуацыяй на беларускай АЭС цяпер можна сачыць анлайн - Hrodna.life - навіны Гродна

На Астравецкай АЭС арганізавалі аўтаматызаваную сістэму кантролю радыяцыйнага становішча. За інфармацыяй можна сачыць на сайце БелАЭС у рэжыме анлайн, паведамілі ў Мінэнерга. Пры гэтым актуальныя значэнні магутнасці гама-выпраменьвання таксама адлюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў суседніх населеных пунктах.

Дадзеныя аналізуюцца на самой пляцоўцы атамнай станцыі і ў зоне назірання — на пастах радыяцыйнага кантролю.

радиационный фон белаэс
Дадзеныя размешчаны на карце з прывязкай да АЭС і навакольных населеных пунктаў, там жа адзначаны дата і час абнаўлення звестак. Скрыншот Hrodna.life

Ніжэй у табліцы прыводзіцца параўнанне паказчыкаў за першы і другі кварталы 2022 года, а таксама «нулявы» фон (сума ўласнага фону прыбора і яго водгуку на касмічнае выпраменьванне — Hrodna.life) па некалькіх аб’ектах маніторынгу.

Звесткі аб бягучых значэннях магутнасці дозы гама-выпраменьвання таксама адлюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў Варнянах, Падольцах, Рымдзюнах, Гозе, Чэхах, Маркунах, Чарнішках, Альхоўцы, Свіры.

БелАЭС рэгулярна абменьваецца дадзенымі аб стане радыяцыйнай абстаноўкі з зацікаўленымі дзяржорганамі і ведамствамі, падкрэслілі ў Мінэнерга.

Чытайце таксама: