Навіны

Доктара з Гродна пачалі судзіць за педафілію. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі

Лекара-рэнтгенолага Гродзенскай універсітэцкай клінікі Юрыя Навіцкага судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 167 «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару» і ч. 2 арт. 168 «Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту».

Пасяджэнні пачаліся 19 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзя — Руслан Гурын, вядомы прысудамі па «палітычных» справах. Ён судзіў Сяргея Рымшу, рэдактара newgrodno.by Ігара Рэмзіка, актывістку і намесніка старшыні Саюза палякаў Рэнату Дзем’янчук, рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік. Суд будзе закрытым.

Па арт. 167 КК Юрыю пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі, па арт. 168 КК — да дзесяці.

Панізілі за карупцыю?

Два гады таму Юрый стаў урачом-рэнтгенолагам першай катэгорыі ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы. Да гэтага ён быў загадчыкам кабінета магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ). Па версіі суразмоўцы Hrodna.life, панізілі яго за карупцыю — мужчына нібыта падманваў хворых і браў з іх грошы, пакуль яго «крышавалі». Цяпер Навіцкага няма ў спісе лекараў ГУК.

Па словах крыніцы Hrodna.life, да гэтага Навіцкі ўжо адбыў пакаранне па карупцыйным артыкуле. Ён падпрацоўваў у аўтобусным парку, і за хабар выпусціў п’янага кіроўцу на рэйс. Той яго «здаў».

«Пяціхвілінкі» ад СК

Былы калега характарызуе Навіцкага як не вельмі добрага спецыяліста, але душу кампаніі. Па словах крыніцы рэдакцыі, ён асабіста назіраў, як Навіцкі спакушаў пацыентаў мужчынскага полу ў бальніцы.

Юрый быў героем перадачы «Гродна Плюс» аб сімптомах, метадах прафілактыкі і лячэння артрыту. Пісаў навуковыя працы. Напрыклад «Выявы, узважаныя па магнітнай успрымальнасці тканін у ацэнкі аксігенацыі мозгу пры ішэмічным інсульце» і «Камп'ютэрна-тамаграфічная анатомія суставаў ніжняй канечнасці пладоў і нованароджаных дзяцей».

Супрацоўнікі Следчага камітэта прыходзілі на месца працы Навіцкага і праводзілі «пяціхвілінкі», на якіх распавядалі пра гэтае злачынства.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці вырасла колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей. Змагацца збіраюцца праз «маральнасць»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024