Характарыстыка са школы, дзеці вайскоўцаў па-за конкурсу. Як змянілі правілы уступнай кампаніі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 2, які сцвярджае змены правілаў прыёму ў ВНУ.

Паводле абноўленых правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі без уступных экзаменаў залічаць:

  • пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд,
  • пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд пры паступленні ў гэтыя ВНУ,
  • выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку паводле рэкамендацыі назіральнай рады,
  • выпускнікоў ліцэяў пры ўніверсітэтах пры паступленні ў дадзеныя ўніверсітэты,
  • асобаў, якія здалі Адзіны дзяржаўны экзамен у Расійскай Федэрацыі (пры паступленні на платную форму навучання).

Пры падачы дакументаў для паступлення абітурыент павінны будзе прадставіць характарыстыку са школы або каледжа.

Дзяцей вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў будуць прымаць у ВНУ Мінабароны, МУС, Дзяржпагранкамітэта і на ваенныя факультэты па-за конкурсам.

Уводзяцца асаблівыя ўмовы паступлення на спецыяльнасці для Узброеных Сіл, транспартных войскаў і органаў пагранічнай службы. Для залічэння на іх абітурыенты будуць здаваць толькі два прадметы (мова і адзін профільны прадмет у форме ЦЭ або ЦТ).

Прадугледжаны прыём на мэтавую падрыхтоўку па выніках ўнутранага выпрабаванні ў ВНУ ў вуснай або практычнай форме, у залежнасці ад спецыяльнасці.

Парадак арганізацыі і правядзення ЦЭ і ўнутраных экзаменаў, тэрміны прыёму дакументаў і залічэння абітурыентаў і іншыя асобныя пытанні ўступнай кампаніі адрэгулюе Міністэрства адукацыі. Ведамству прыйдзецца ў вельмі кароткія тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Указа. Адпаведныя пастановы Савета Міністраў, акты Міністэрства адукацыі і ВНУ зменяць.

Новыя правілы прадугледжваюць удасканаленне адбору найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў для атрымання запатрабаваных эканомікай краіны спецыяльнасцяў, лічаць у прэс-службе Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024