У 2022 годзе беларусы пабілі рэкорд па продажах кватэр. Што адбывалася на рынку ў Гродне

Нягледзячы на праблемы на рынку нерухомасці, у Беларусі купілі і прадалі 55 тысяч кватэр. Такім чынам у краіне пабілі рэкорд па куплі жылля за ўсю гісторыю вядзення статыстыкі.

Пасля эканамічнага крызісу 2012−2013 года ў Беларусі ўзровень угодаў на кватэры трымаўся паміж 44 і 47 тысячамі пакупак на год. Пасля крызісу 2020-га рынак упаў да 40 тысяч угодаў, потым рэзка вырас амаль да 50 тысяч у 2021 годзе. Усё гэта нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы крэдытавання і валютныя ваганні, адзначае агенцтва Domovita. У 2022 колькасць угодаў дадаткова вырасла да 55 тысяч на год. Ролю адыграў не толькі адкладзены попыт.

У чым прычына кватэрнага буму

Сталі больш даступнымі крэдыты: працэнтныя стаўкі паступова зніжаліся. Да 2023-га года стаўка па самай папулярнай пазыцы «Іпатэка экспрэс» у «Беларусбанку» скарацілася да 17,40%. Таксама там пачалі рэфінансаваць крэдыты іншых банкаў пад 18%.

Кантроль над курсамі валют, пераарыентаванне эканомікі на расійскія рублі і адмова плаціць па знешніх даўгах у валюце палохалі людзей. Многія чакалі, што долар можа абясцэніцца або знікнуць з рынку.

Назапашванні ў Беларусі прынята трымаць або ў валюце, або ў нерухомасці. У сакавіку праз паводзіны банкаў беларусы зразумелі, што ў крызіс можа быць немагчыма зняць або перавесці валюту. Таму нерухомасць падалася лепшым сродкам укладання грошай, асабліва, калі яны на руках.

Людзі, якія з’ехалі з краіны, расчароўваліся ў ідэі вяртання. Арэнда стала менш выгаднай, з’явіўся рацыя прадаваць кватэры, насычаючы рынак добрымі прапановамі.

Пры гэтым колькасць прададзеных загарадных дамоў і дач падае, бо цікавасць да загарадных дамоў узляцела ў 2020 з-за каранавіруса і закрытых межаў.

Як куплялі кватэры ў Гродне

У першую чаргу раскупілі аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры ад забудоўшчыкаў, дзе кошт замацаваны ў беларускіх рублях. Калі такія прапановы скончыліся або засталіся даступныя толькі на этапе будаўніцтва, з’явіўся попыт на гатовую жылплошчу, расказалі рыэлтары для «Гродна Плюс». Да вясны 2022 года курс долара адкаціўся назад, і колькасць угодаў у сакавіку і красавіку вырасла. Актывізаваліся і пакупнікі з Расіі.

Чытайце таксама: «В Беларуси спокойнее на улицах». Какую недвижимость и почему покупают в Гродно иностранцы

Па дадзеных дзяржаўнага рэгістра красавік у Гродне стаў рэкордным — было заключана 260 дамоваў куплі-продажу кватэр. У верасні ў Гродне пабілі і красавіцкі рэкорд — заключылі 268 дагавораў куплі-продажу кватэр.

Як мяняліся цэны на нерухомасць

Адразу пасля пачатку вайны ў Украіне ўгоды пачалі скасоўваць, а цэны — падаць. Хтосьці перадумаў купляць і задумаўся пра эміграцыю, хтосьці «паставіў на паўзу» і чакаў, як будуць развівацца падзеі, а хтосьці чакаў рэзкага зніжэння коштаў. Пасля, да красавіка, званкі, паказы, угоды куплі-продажу кватэр актываваліся. Асабліва добра распрадаліся новабудоўлі «Гроднажылбуда» на фоне рэзкага падаражэння даляра. Актыўнасць пакупнікоў працягвала расці.

За год сярэдняя цана квадратнага метра ў Гродне вырасла на 7,6%, пры гэтым за кастрычнік 2022 года — на 2,2%, за тыдзень з 7 па 14 лістапада — на 0,5%. Пры тым у Мінску ў 2022 годзе цэны на жыллё знізіліся. На гэта паўплываў ад’езд спецыялістаў, у тым ліку айцішнікаў, і рост долі людзей з абласных цэнтраў, якія едуць купляць нерухомасць у сталіцу.

Статыстыка змянення цэнаў за кв. м у Гродне. Скрыншот з сайта shoprealty.by
Індэкс цэнаў на кватэры ў Гродне. Крыніца: realt.by

Сярэдні кошт кватэр без рамонту ад забудоўшчыка ў Гродне за 2022 год склаў 654 долары ЗША. Кватэры 2005−2006 года пабудовы з добрым рамонтам, тэхнікай і часткова мэбляй каштавалі ад 800 да 950 даляраў за квадратны метр.

Умовай для зніжэння коштаў на жыллё можа быць або нізкі попыт або рост прапаноў. На канец восені 2022 года можна было адзначыць скарачэнне аб’ёмаў уводу новага жылля. Гэта абмяжоўвае прапанову і стымулюе цэны.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024