Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валянціна Пяшко на пасаду рэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Гэта адбылося 17 студзеня 2023 года падчас разгляду кадравых пытанняў.

У Гродзенскім аграрным універсітэце ўпершыню за 27 гадоў змяніўся рэктар
Валянцін Пяшко. Крыніца: Старонка Вялянціна Пяшко ў «Одноклассники»

Што вядома пра новага рэктара

Валянціну Пяшко 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Гродне і скончыў сярэднюю школу № 21. Да свайго прызначэння на пасаду рэктара ён быў першым прарэктарам ўніверсітэта. Пяшко заменіць Вітольда Песціса, які быў рэктарам з 1995 года.

Таксама Пяшко працаваў на біятэхналагічным факультэце, на кафедры генэтыцы і развядзення сельска-гаспадарчых жывёлаў. Новы рэктар мае навукую ступень — Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

У Гродзенскім аграрным універсітэце ўпершыню за 27 гадоў змяніўся рэктар
Валянцін Пяшко. Крыніца: Старонка Вялянціна Пяшко ў «Одноклассники»

Якія яшчэ назначэнні адбыліся ў Гродне

Таксама 17 студзеня 2023 года Дзяніса Конана прызначылі на пасаду кіраўніка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама. Раней ён працаваў у Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Чытайце таксама: «Преподаватель в реанимации, учимся в штатном режиме». Студенты о коронавирусе в аграрном университете Гродно