Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці закупляе заняткі па фізічнай падрыхтоўцы для сваіх супрацоўнікаў.

Для супрацоўнікаў ДФР правядуць 72 гадзіны заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы. Яны будуць займацца па аўторках — з 16.30 да 18.00. Заняткі будуць праводзіць на працягу года.

Ведамства шукала сучасную спартыўную трэнажорную залу для групы 10−12 чалавек. На гэта выдаткуюць 2592 рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

Чытайце таксама: У Гродне ваенкамат закупляе бланкі «для мабілізацыйных патрэб»