Побач з OldCity узводзяць крытыя гандлёвыя рады. Пад іх вылучылі месца на стаянцы каля гандлёвага цэнтра, паведаміў NewGrodno.
![Паркоўка каля OldCity зменшыцца: яе частку зоймуць гандлёвыя рады](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/01/1674304613Na-stoyanke-OldCity-vozvodyat-krytye-torgovye-ryady-1-800x602.jpg)
Гандлёвыя рады ўзвялі з металічных балак. Іх пакрыюць дахам. Летам на гэтым месцы працуе школьны рынак. Восенню там працаваў кірмаш, на якім прадавалі гародніну і фрукты.
Паводле інфармацыі NewGrodno, гэта эксперымент. Калі ён пройдзе паспяхова, то колькасць гандлёвых радоў павялічаць. Таксама, верагодна, што падобныя рады ўсталююць на адной з парковак гандлёвага цэнтра TRINITI.
Чытайце таксама: Руслан Кулевіч і краязнаўчы клуб адкрылі выставу старых фатаграфій у OldCity