На ўскрайку горада хочуць пабудаваць індустрыяльны парк «Гродна» — комплекс будынкаў для хуткага размяшчэння ўніверсальных вытворчасцяў і офісаў. Гэта будзе першая ў Гродзенскай вобласці такая інвестыцыйная пляцоўка.

Праект індустрыяльнага парку ўключае бізнес-цэнтр да 3 тыс. кв. м, выставачныя павільёны і вытворчыя будынкі пад розныя задачы інвестара. Аб’екты забяспечаць усёй неабходнай інфраструктурай.

У Гродне хочуць пабудаваць індустрыяльны парк памерам у два Triniti
Праект парку. Скрыншот прэзентацыйнага роліка

Парк хочуць пабудаваць у раёне Аульса, побач з новай кальцавой развязкай, уздоўж Скідзельскай шашы, насупраць новага шклозавода, які будуецца. Індустрыяльны парк зойме 13 га.

У Гродне хочуць пабудаваць індустрыяльны парк памерам у два Triniti
Размяшчэнне парку. Скрыншот прэзентацыйнага роліка

Пад вытворчыя памяшканні плануюць пабудаваць шэсць будынкаў агульнай плошчай больш за 50 тыс. кв. м., запланаваны дзве канферэнц-залы на 4 тыс. кв. м.

Патэнцыйным інвестарам адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» прапануе розныя мадэлі супрацоўніцтва, уключаючы будаўніцтва і кіраванне паркам, арэнду або куплю аб’ектаў (Build-Own-Operate і Build-Own-Sell). Магчымым арандатарам прапануюць уносіць прапановы па будаўніцтве індустрыяльнага парку з улікам спецыфікі іх бізнесу.

Сярод плюсаў праекта называюць выгаднае геаграфічнае становішча з доступам да міжнароднага аэрапорта, чыгунцы і магістралі М6, бязвізавы рэжым, блізкасць горада з высокім кадравым патэнцыялам і навучальнымі ўстановамі, інжынерныя сеткі і камунікацыі. Таксама гэта адсутнасць падатку на прыбытак, зямлю, нерухомасць, 0% ПДВ і мытныя пошліны.

Па звестках ад СЭЗ «Гроднаінвест» у зоне больш за 70 рэзідэнтаў і мінімум шэсць эканамічных кластараў. Атрымана $ 2 млрд інвестыцый з больш чым 35 краін, тавараабарот складае $ 2 млрд з больш чым 60 краінамі.

Пакуль рыхтуюць праект і неабходныя дакументы. Аб тэрмінах грамадскага абмеркавання і пачатку будаўніцтва невядома.

Чытайце таксама: