Навіны

Богі Алімпа і Фара Вітаўта. Стала вядома, як будзе выглядаць алебастравая зала ў Старым замку

Ляпніну з антычнымі сюжэтамі можна будзе ўбачыць у алебастравай зале Старога замка. Яе плануюць адкрыць вясной 2023 года. Пра гэта паведаміў дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Вежа Старога замка ў Гродне пасля рэксанструкцыі. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

«З адкрыццём алебастравай залы, якая была пакоем для адпачынку караля, скончыцца першая чарга рэканструкцыі. Зараз там адбываецца апошняя частка мастацкіх працаў, вырабляецца прысценны камін з пясчаніка», — сказаў Юрый Кітурка.

Убачым багоў Алімпа і Фару Вітаўта з Каложай

На сценах залі можна будзе ўбачыць двухузроўневы роспіс. На ніжнім ўзроўні будзе намаляваны Гродна ў XVI стагоддзі з Каложай, Фарай Вітаўта і ратушай. На верхнім узроўні - міфалагічная алегорыя: выявы багоў Алімпа. На столі будзе ляпніна з антычнымі сюжэтамі і хрустальныя трохярусныя жырандолі. Па кутах — карыятыды — статуі якія замяняюць слупы і падтрымліваюць столь.

Падлога і дзверы будуць дубовыя. Паводле словаў Кітуркі, гэта будзе асобны твор мастацтва.

Колькі каштавала першая чарга рэканструкцыі

Першая чарга рэканструкцыі з усімі працамі ў поўным аб’ёме каштуе 28 млн рублёў, казала кіраўнічна ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. На другую чаргу плануюць вылучыць не менш за 80 млн рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024