Навіны

Палац тэкстыльшчыкаў плануюць прадаць: самі ўлады нічога з ім зрабіць не змаглі

У былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне могуць зрабіць аб’ект грамадскага харчавання, гандлёвы альбо забаўляльны цэнтр. Пра гэта 2 лютага 2023 года паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прэс-канферэнцыі ў Мірскім замку.

Палац тэкстыльшчыкаў у Гродне. Фота: Hrodna.life

Будынак палаца тэкстыльшчыкаў плануюць прадаць. Падчас будаўнічых прац, якія адбываліся ў 2019−2021 гадах, там узмацнілі перакрыцці сценаў і выканалі вонкавыя працы. Да гэтага будынак быў у аварыйным стане.

Палац хацелі перадаць музею

Пасля рэканструкцыі палаца тэкстыльшчыкаў будынак хацелі перадаць Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею пад экспазіцыю па гісторыі Гродзенскай вобласці. Але ў верасні 2021 года праект паставілі «на паўзу» з-за недахопу фінансавання.

Таксама ў будынку меркавалі размясціць адзін з гродзенскіх ЗАГСаў, але і ад гэтай ідэі адмовіліся.

Чытайце таксама: Музея ў Палацы тэкстыльшчыкаў не будзе? Праект на паўзе, будынак могуць выставіць на аўкцыён

Палац, збудаваны задам наперад

Палац культуры тэкстыльшчыкаў - былы клуб тонкасуконнага камбіната, там размяшчаўся і народны тэатр. Яго збудаваў Гродзенскі абласны будаўнічы трэст № 11 паводле праекту 1947 года архітэктара Рожына. Будынак мусіў быць узорам архітэктуры класіцызму. На яго канчатковы выгляд паўплывала рашэнне ўрада СССР 1955 года аб ліквідацыі празмернасцяў у архітэктуры. Першапачатковы праект скарэктавалі: змяніўся галоўны фасад будынка, які выходзіць на Савецкую плошчу. Яго пазбавілі балконаў і значна спрасцілі карнізы.

Другі фасад, які выходзіць да Дома быту, захаваўся без зменаў. Праз гэта некаторыя гродзенцы лічаць, што палац збудавалі задам наперад.

Магчыма, у XVI стагоддзі тут быў дом караля Баторыя ў Гродне. На месцы Палаца тэкстыльшчыкаў стаяў шэраг камяніц. Самай цікавай з іх лічаць камяніцу Явароўскага. Пабачыць будынак можна на малюнку Напалеона Орды XIX ст.

Чытайце таксама: Экскурсія (вакол) аднаго дома. Палац тэкстыльшчыкаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024