Грандзічы будуць пашыраць: запланавана будаўніцтва яшчэ двух мікрараёнаў

Грандзічы плануюць забудоўваць далей. Новыя дамы хочуць пабудаваць паміж мікрараёнамі Грандзічы-3 і праектуемым Грандзічы-4. Спачатку адбудуцца грамадскія абмеркаванні, паведамілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Мікрараён Грандзічы. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Мікрараён Грандзічы-23 і Грандзічы-24 плануюць забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Там арганізуюць пешаходныя зоны, добраўпарадкуюць тэрыторыі аб’ектамі гарадскога і ландшафтнага дызайна.

У мікрараёнах хочуць размясціць крамы, установы абслугоўвання і аптэкі. Таксама ў новых раёнах пабудуюць дзіцячыя садкі і школы, створаць скверы і паркі.

Праект забудовы Грандзічаў-23 і Грандзічаў-24. Крыніца: grodno.gov.by

Дзе можна ўбачыць праект і калі яго абмяркуюць

Праект забудовы можна ўбачыць у вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама на пл. Тызенгаўза, 3 з 13 па 27 лютага 2023 года.

Час працы: з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.

Прэзентацыя праекта адбудзецца 23 лютага ў 15:00 у Гродзенскім гарвыканкаме на плошчы Леніна, 2/1, каб. 202. Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць з 13 лютага па 9 сакавіка 2023 года ў пісьмовай альбо электроннай форме з пазнакай «грамадскія абмеркаванні» па адрасах:

  • Гродзенскі гарвыканкам, плошча Леніна, 230 023 альбо праз электронную пошту: gorisp@gorod.grodno.by.
  • Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, пл. Тызенгаўза, 3, 230 023 альбо праз электронную пошту arhitektura@gorod.grodno.by.
Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024