Грандзічы плануюць забудоўваць далей. Новыя дамы хочуць пабудаваць паміж мікрараёнамі Грандзічы-3 і праектуемым Грандзічы-4. Спачатку адбудуцца грамадскія абмеркаванні, паведамілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Мікрараён Грандзічы-23 і Грандзічы-24 плануюць забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Там арганізуюць пешаходныя зоны, добраўпарадкуюць тэрыторыі аб’ектамі гарадскога і ландшафтнага дызайна.
У мікрараёнах хочуць размясціць крамы, установы абслугоўвання і аптэкі. Таксама ў новых раёнах пабудуюць дзіцячыя садкі і школы, створаць скверы і паркі.
Дзе можна ўбачыць праект і калі яго абмяркуюць
Праект забудовы можна ўбачыць у вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама на пл. Тызенгаўза, 3 з 13 па 27 лютага 2023 года.
Час працы: з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 23 лютага ў 15:00 у Гродзенскім гарвыканкаме на плошчы Леніна, 2/1, каб. 202. Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць з 13 лютага па 9 сакавіка 2023 года ў пісьмовай альбо электроннай форме з пазнакай «грамадскія абмеркаванні» па адрасах:
- Гродзенскі гарвыканкам, плошча Леніна, 230 023 альбо праз электронную пошту: [email protected].
- Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, пл. Тызенгаўза, 3, 230 023 альбо праз электронную пошту [email protected].