Навіны

Гродзенскаму КДБ не хапае памяшканняў для следчых дзеянняў: плануюць пашырыць будынак

Каля будынка Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці на вуліцы Тэльмана, 10 хочуць узвесці прыбудову. Інфармацыю пра гэта апублікаваў Гродзенскі гарвыканкам.

UPD. 16 лютага на сайце Гродзенскага гарвыканкама гэтую інфармацыю прыбралі.

Здание КГБ по Гродненской области. Источник: photobuildings.com

Што плануюць будаваць

Да будынка КДБ на вуліцы Тэльмана, 10 плануюць дабудаваць трохпавярховую прыбудову плошчай 12,7×6,8 м з падземным паверхам. Яна будзе ў адзінай стылістыцы з паўночна-заходнім крылом будынка 1990 года пабудовы, каля якога яе плануюць узвесці.

На першым паверсе хочуць размясціць памяшканні для правядзення следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. На другім і трэцім — адміністрацыйныя памяшканні, па чатыры кабінета на паверсе. На падземным паверсе плануюць пракласці інжынерныя камунікацыі.

Место расположение пристройки к зданию КГБ. Источник: grodno.gov.by

Ёсць альтэрнатыўныя варыянты

Другі варыянт пашырэння — узвесці двухпавярховую прыбудову на калонах без першага паверха. На другім і трэцім паверсе будзе па чатыры кабінеты, а ўваход — у тарцы будынка.

Трэці варыянт — увогуле адмовіцца ад пашырэння будынка. Але пакуль прыярытэтным лічыцца першы варыянт. Грамадскія абмеркаванні праекта адбудуцца з 27 лютага па 24 красавіка 2023 года.

Вот тут планируют возвести пристроку. Скриншот «Яндекс Карты»

Будынак пашыраюць не першы раз

Цэнтральную частку будынка пабудавалі ў 1898 годзе, паўночна-ўсходняе крыло дабудавалі ў 1964 годзе, а паўночна-заходняе — у 1990 годзе. Будынак на вуліцы Тэльмана, 10 уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024