У Гродна можна купіць трохпакаёвую кватэру ў доме з брусоў. Яна падыдзе тым, хто любіць прыроду, садоўніцтва і агародніцтва ў спалучэнні з гарадскім камфортам, паведамляе «Магазин недвижимости».

Кватэра знаходзіцца ў доме з мансардай. Агульная плошча — 50,3 кв. м. У доме — цэнтральныя ацяпленне, халодная і гарачая вада. Газазабеспячэнне балоннае. Ёсць падвал. Побач — зямельны ўчастак з пладовымі дрэвамі і культурнымі насаджэннямі. Ёсць альтанка і мангал.

Ад дома да Каложскага парку — 150 м. Побач — прыватная школа № 3, дзіцячы сад, палац творчасці дзяцей і моладзі, Каложская царква.

Кошт — $ 25 000.

Чытайце таксама: