У Гродне прадаецца двухпавярховая трошка на вул. Горкага, 88. Яна гатовая да пражывання і прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай. У памяшканні зрабілі ўзаконеную перапланіроўку. У ёй — два санвузлы.

Агульная плошча — 87,6 кв. м. Кватэра размешчана на 9/10 паверсе. Сумешчаны санвузел ёсць на кожным паверсе кватэры.

У кухоннай зоне, мабыць, пашыранай за кошт лоджыі, адразу тры сталы. Невялікая перагародка аддзяляе кухню ад гасцінай зоны. Два мяккіх крэслы развернутыя да тэлевізара. Рамонт рабілі ў бэжавых танах. Прадаўцы сцвярджаюць, што з добрымі матэрыяламі.

Той жа стыль у пакоях — працоўнае месца і раскладная канапа. У другой — кованы ложак, на сценах — карціны і дэкор.

Побач з домам — рынак «Карона» і крамы.

Кошт — $ 77 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: аднапакаёўка на мансардным паверсе ў цэнтры горада