Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Школьнікаў Гродна затрымлівае міліцыя праз "ПВК Редан"

У Гродне і Слоніме 1 сакавіка затрымалі школьнікаў і навучэнцаў каледжаў праз удзел у зборы прыхільнікаў «ПВК Р’ёдан». Гродзенская міліцыя шукае інфармацыю пра заклікі ў сацыяльных сетках. Праз сход падлеткаў у Гомелі распачатая крымінальная справа.

Пра затрыманні паведаміла Гродзенская абласная інспекцыя па справах непаўналетніх. У школах затрымлівалі непаўналетніх, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання заклікаў да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, удакладнілі ў інспекцыі.

«Міліцыя ў курсе аб’яднанняў падлеткаў, усе сацыяльныя сеткі праходзяць маніторынг, зараз праводзіцца прафілактычная работа па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства», — цытуе S13 УУС Гродзенскага аблвыканкама.

ЧВК РЕДАН подростки
Фота: Telegram-канал «ЧВК Редан»

Па гродзенскіх сацсетках разышоўся анонс «сустрэчы» «Р'ёдан» у Triniti 4 сакавіка. У школьных і бацькоўскіх чатах з’явіліся папярэджанні не пускаць туды дзяцей без суправаджэння. У сацсетках працягваюць з’яўляцца публікацыі з заклікамі да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі, расказаў прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.

Сустрэчу заклікаюць адмяніць самі арганізатары

Пры тым у Telegram-канале «время „редан“ Гродно», дзе таксама публікавалі анонс сустрэчы ў Triniti, ужо заклікаюць не ісці на яе, так як «вас будуць чакаць адны мянты, і можа быць парачка оффнікаў». «Нам не патрэбныя канфлікты з мянтамі, мы проста хочам каб б да нас перасталі да***цца», — пішуць у канале «ЧВК Редан Беларусь».

У школах Гродна затрымліваюць вучняў праз "ПВК Р'ёдан". Правяраюць сацыяльныя сеткі
Фота: «ЧВК Рёдан», Telegram

У каналах падкрэсліваюць, што рух падлеткаў апалітычны. «Калі вы бачыце на аве сцяг — значыць гэта альбо пастка мянтоў, альбо людзі, якія хочуць выкарыстоўваць нас для сваіх патрэб», — пішуць удзельнікі. Таксама скардзяцца на з’яўленне мноства фэйкавых заклікаў і правакацый.

Праз сходку ў Гомелі завялі крымінальную справу

У Гомельскім гандлёвым цэнтры «Сакрэт» 28 лютага 2023 года была запланаваная сустрэча падлеткаў «ПВК Р’ёдан». У выніку міліцыя затрымала 200 чалавек, з якіх 183 аказаліся непаўналетнімі. На выхадзе з гандлёвага цэнтра сілавікі прымянілі гумовыя дубінкі. Таксама ў падлеткаў правяралі мабільныя тэлефоны.

Узбуджана справа паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Следчыя шукаюць арганізатараў масавага збору.

Затрыманні і ператрусы ў сувязі з «сустрэчамі» «ПВК Р’ёдан» праходзяць таксама ў Расіі і Украіне.

Што такое «ПВК Р’ёдан»

«Р'ёдан» — новы рух аматараў анімэ ў Расіі, Украіне і Беларусі. Ён заснавана на манзе [японскіх коміксах — Hrodna.life] Hunter X Hunter, якая выходзіць з 1998 года, і анімэ-серыяле паводле яе. Удзельнікі «ПВК Р’ёдан», або «павукі», як яны сябе называюць, плануюць масавыя бойкі з мігрантамі і прадстаўнікамі іншых субкультур: «спорцікамі» (аматарамі здаровага ладу жыцця), скінхэдамі, «офнікамі» (каляфутбольнымі фанатамі) праз тое, што ты на іх нападаюць.

У Hunter X Hunter апавядаецца пра фантастычны свет, населеным чароўнымі жывёламі і людзьмі, якія на іх палююць. Адзін з персанажаў - верхавод злачыннай групоўкі «Павукі» Генэ Р’ёдан. Удзельнікі групоўкі б’юць сабе татуіроўкі ў выглядзе павука з парадкавым нумарам. У 2020 годзе ў Японіі выпусцілі мерч паводле мангі з выявай павука.