Навіны

Настаўнікі і інспекцыя дзяжурылі ў гандлёвых цэнтрах Гродна. Там анансаваў сустрэчу ПВК «Рёдан»

Настаўнікі сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх 4 сакавіка дзяжурылі ў гандлёвых цэнтрах Гродна. Як мінімум, дзяжурства прайшло ў ГЦ OldCity. На гэты дзень была анансаваная сустрэча ПВК «Рёдан» у ТРК Triniti.

Сілавікі ж праводзілі маніторынг сацыяльных сетак. Таксама інспекцыя сцвярджае, што падлеткі пішуць ім і пытаюцца, як адпісацца ад груп.

Скрыншот перапіскі. Фота: ІСН
Дзяжурства настаўнікаў У ГЦ. Фота: ІСН

Сустрэча «Рёдан» была анансаваная ў Triniti на 4 сакавіка. У школьных і бацькоўскіх чатах з’явіліся папярэджанні не пускаць туды дзяцей без суправаджэння. У Telegram-канале «время „редан“ Гродно» напярэдадні пісалі: «Пауки ну комон, вы же понимаете что вас тупо в ловушку заманивают. Не видитесь на этот вброс очередной. Там никто разбираться не будет, заберут и все. Подписчики писали нам что не дают даже до ТЦ дойти, сразу же телефоны проверяют. Так что лучше посидите дома, пока все не успокоится».

З ПВК «Рёдан» у Беларусі змагаюцца ўжо два тыдні. 2 сакавіка ў Гродне прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Дэструктыўныя моладзевыя субкультуры. Як ім супрацьстаяць?». За актыўнасць школьнікам пагражае адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, нагадалі ў інспекцыі. Бацькам нагадалі пра неабходнасць арганізацыі «карыснай дасугавай занятасці».

Падобная сустрэча ў Гомелі 28 лютага скончылася распачынаннем крымінальнай справы. Адміністратары і актыўныя ўдзельнікі ПВК «Рёдан» затрыманыя. Па кожным затрыманні непаўналетняга праводзіцца дбайнае разбіральніцтва. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці і пастаўленыя на ўлік у Інспекцыі па справах непаўналетніх. Міліцыя адпрацуе кожную школу, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным Прэс-цэнтры.

Праўладныя актывісты лічаць, што падлеткаў «абкатваюць» перад выбарамі-2025.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024