Краму «Адзенне ReNew» адкрыюць у Гродне на вуліцы Савецкая, 5. Гэта адбудзецца 15 сакавіка. Яе размясцілі ў памяшканні дзе раней была крама Mark Formelle. Якая зараз знаходзіцца ў гандлёвым доме «Нёман», паведаміў Telegram-канал «Туси в Гродно».

На Савецкай адкрываецца сэканд-хэнд “Адзенне ReNew”
Новая крама адзення на вуліцы Савецкая. Крыніца: Telegram-канал «Туси в Гродно»

«Рэнавацыя адзення — лепшае для цябе і прыроды», — адзначана на сайце-візітоўцы.

Новая крама — частка вялікай сеткі «Адзенне з Еўропы». Новае месца ўласнікі называюць «Адзенне з Еўропы Level up» і «сэканд-хэндам новага ўзроўню». Шыльда і Instagram крамы аформлены цалкам па-беларуску. У Instagram прапануюць гатовыя лукі з пазначэннем брэндаў і коштаў.

На Савецкай адкрываецца сэканд-хэнд “Адзенне ReNew”
Новая крама адзення на вуліцы Савецкая. Крыніца: Telegram-канал «Туси в Гродно»

Адкрыццё пройдзе 15 сакавіка ў 10:00.

Дзе: Савецкая, 5;

Рэжым працы: 10.00 — 20.00 штодзень.

UPD. «Адкрываючы краму ў пешаходнай частцы горада мы ў першую чаргу хацелі падтрымаць еўрапейскі трэнд разумнага спажывання. Гэта новы фармат крам сэканд-хэнд, якія даюць вопратцы другое жыццё, другое дыханне. Тэндэнцыі 2023 года, гэта ўсвядомленае спажыванне, захаванне экалогіі і эканомія рэсурсаў. Такія крамы можна сустрэць у цэнтры многіх сталіц Еўропы», —сказала дырэктарка крамы Вольга.

Паводле словаў дырэктаркі крамы, у іх пакуль няма канкурэнтаў. А крама можа здзівіць пакупніка дызайнерскім інтэр'ерам, экслюзіўным таварам з Швецарыі і Мілана, а таксама абслугоўваннем.