Афлайн крама брэнда LOMOTION адкрылася на Савецкай, 8 у Гродне. Там прадаецца адзенне ад гродзенкі Вольгі Савельевай. Пра гэта яны рассказалі ў сторыз у Instagram.

«Адзенне нічога не значыць, пакуль хтосьці не пачынае ў ім жыць» — слоган у шапцы профіля LOMOTION у Instagram. У профілі можна паглядзець вопратку брэнда, а аформіць заказ можна праз дырэкт. Тавары адпраўляюць поштай па Беларусі і Расіі.

Што прадаюць у краме LOMOTION

У краме LOMOTION прадаюць жаночае і мужчынскае адзенне. Там можна знайсці паліто, кашулі, нагавіцы, цішоткі, лонгслівы, худзі і вятроўкі.

Чытайце таксама: Штаны, касцюм і сукенка з сеткі. Што насіць летам ад гродзенскіх брэндаў

У якіх яшчэ брэндаў з Гродна ёсць шоўрумы

У сакавіку 2023 года на Замкавай, 10 у Гродне адкрылася крама Zvonkomadewithlove. Там прадаюць адзенне ад мясцовага брэнда дызайнеркі Ірыны Звонка. Гродзенскі брэнд стварае жаночыя сукенкі, худзі, штаны, жакеты, бомберы, пухавікі, шубы. Даставіць заказ могуць па ўсім свеце.