Чатырохпакаёвую двухузроўневую кватэру на Каліноўскага, 60 можна купіць у Гродне. У калідоры усталяваны датчык руху, у ванным пакоі ўбудавана радыё з калонкамі. Ёсць плюсы і ў размяшчэнні.

Дом знаходзіцца недалёка ад цэнтра горада. У 5 хвілінах ад дома — «Сцежка здароўя» у лесапарку «Пышкі».

Кватэра размешчана на 13−14 паверсе 15-павярховага дома 2009 года пабудовы. Агульная плошча — 113.9 кв. м. Ёсць тры лоджыі. На падлогах — ламінат і плітка, дзверы — з металу, столі — нацяжныя. На кухні - убудаваная варачная панэль, духавая шафа, выцяжка, посудамыйная машына.

Чысты і акуратны пад’езд, добрыя суседзі, абяцаюць прадаўцы. У двары — дзіцячая пляцоўка, дастатковая колькасць парковачных месцаў.

 — Светлая і ўтульная кватэра з выдатным рамонтам, выкананым з высакаякасных матэрыялаў. Кожны сантыметр прасторы прадуманы і ўвасоблены з душой, — паведамляюць прадаўцы.

Цана за кватэру з мэбляй і тэхнікай, уключаючы ўбудаваны халадзільнік, пральную машыну, тэлевізары, — $ 116 500.