Новости

На запраўках у Гродне з’явіцца кава ўласнага абсмажвання

Каву ад «Беларуснафты» вырашылі гатаваць на запраўках з зерня ўласнага абсмажвання. Эксперыментальны праект запусцяць у Гродне.

«Беларуснафта» плануе закупляць на біржы буйныя партыі зялёнай кавы і смажыць кававае збожжа самастойна пад брэндам кавярняў на АЗС «Заўжды ЦІКАVА». Ужо абвясцілі тэндэр на закупку абсталявання і збожжа.

У кафэ на запраўцы «Беларуснафты». Фота: neft.by

Праект плануюць развіваць на пляцоўцы прадпрыемства «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» сёлета. Гродна выбралі, бо тут існуюць даўнія кававыя традыцыі, патлумачыў намеснік генеральнага дырэктара па забеспячэнні вуглевадароднай сыравінай і рэалізацыі прадукцыі кампаніі Сяргей Каморнікаў.

Зараз на АЗС «Беларуснафты» па ўсёй краіне прадаецца больш за 11 мільёнаў кубкаў гарачых напояў за год. На бліжэйшы час кампанія паставіла задачу дасягнуць узроўню ў 12 мільёнаў кубкаў.

Зараз у сферы грамадскага харчавання на АЗС робяць акцэнт на беларускую кухню, падзяліўся прадстаўнік кампаніі. Напрыклад — кракеты, пызы, «галлё» і дранікі. Пашыраюць асартымент кандытарскіх вырабаў і натуральных напояў. У кампаніі хочуць стварыць фабрыку ўласнай кухні, каб замяніць частку прадуктаў у асартыменце сваімі. Часткова гэта ўжо рэалізуецца.

Таксама пад брэндам «Цікаvа» збіраюцца праводзіць гастрафэсты на топавых аўтазаправачных станцыях з кафэ, размешчаных у зручных лакацыях.

Іншыя эксперыменты «Беларуснафты» ў Гродне

У 2021 годзе «Беларуснафта» адкрыла ў Гродне эксперыментальную краму пад брэндам «Цікаvы» — без запраўкі. Гэта была першая такая крама сеткі ў краіне. Ён пачаў працу ў верасні 2021 года ў дварах спальнага раёна паміж вуліцамі Урублеўскага і Даброўскага, але закрыўся, не прапрацаваўшы і года.

У жніўні 2021 пасля рэканструкцыі адкрылі АЗС на вуліцы Мясніцкай. Там упершыню ў Беларусі пачалі аказваць паслугу запраўкі бытавых газавых балонаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024