Дзень святога Патрыка, патрона Ірландыі, любяць адзначаць не толькі на радзіме свята. Аматараў Патрыка ў Гродне чакаюць у некалькіх барах Гродна.

Гасцям бара «Бухта» сёння абяцаюць «шчаслівыя гадзіны»: у пэўны час усё на кранах будзе па 4 рублі, настойкі - па 3 рублі.

Дзе: Віленская, 6.

Калі: 17 сакавіка, з 18.00 да 21.00 і з 2.00 да 4.00.

День святого Патрика в баре "Бухта"
Крыніца: Instagram Barbuxta. Скрыншот: Hrodna.Life.life

Дзень Святога Патрыка збіраюцца адзначаць і ў рэстаране «Грынвіч». Там абяцаюць разліваць традыцыйныя для свята напоі і намаляваць канюшыну на ўдачу. Для гасцей выступіць мінскі кавер-гурт Bangcity band.

Дзе: вул. Савецкая, 29.

Калі: 17 сакавіка, 17:00—05:00.

День святого Патрика в "Гринвиче"
Крыніца: Instagram Greenwich_grodno. Скрыншот: Hrodna.Life.life

У бары «Урбанист» у гонар Дня святога Патрыка цэлы тыдзень будуць прапаноўваць два сэты з віскі Jameson па спецыяльнай цане — сэт Double з двух порцый чыстага віскі і сэт «У коле сяброў» з чатырох напояў. Віскі падаецца толькі ў чыстым выглядзе. Да сэтаў абяцаюць падарункі ад брэнда. Праўда, іх колькасць абмежаваная.

Дзе: вул. Маставая, 31.

Калі: на працягу тыдня: нд-чц з 17:00 да 01:00, пт-сб з 17:00 да 03: 00.

Бар Five-No падрыхтаваў гасцям зялёнае піва, зялёныя кактэйлі і, спецыяльна да гэтага дня, тэматычны пунш. Таксама будзе шмат музыкі і стасавання.

Дзе: Вялікая Траецкая, 46.

Калі: 17 сакавіка, 20:00—04:00.

Чытайце таксама: Патрык — не толькі герой Ірландыі. Ён яшчэ абараняў Гродна ад крыжакоў